Інжынерны корпус Мінскага завода халадзільнікаў
Інжынерны корпус Мінскага завода халадзільнікаў | |
---|---|
Краіна | |
Канец будаўніцтва | 1975 |
Архітэктар | Іван Іванавіч Боўт, Мая Трафімаўна Буйлова і Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інжынерны корпус — корпус Мінскага завода халадзільнікаў, размешачаны па праспекце Пераможцаў, 45. Пабудаваны ў 1975 годзе па праекце архітэктараў І. Боўта, М. Буйлавай, А. Ганчарова.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Дванаццаціпавярховы прамавугольны ў плане будынак пастаўлены перпендыкулярна да транспартнай магістралі, на самым высокім участку рэльефу. Будынак актыўна ўдзельнічае ў стварэнні сілуэта забудовы праспекта Пераможцаў.
Кампазіцыя фасадаў заснавана на рытме вертыкальных алюмініевых рэбраў на ўсю вышыню будынка. Зашкленне стужачнае.
У архітэктурным вырашэнні ўлічаны характар вытворчасці гэтага прадпрыемства. Дынаміку корпуса ўзмацняе аб’ём лесвічна-ліфтавага вузла ў тарцовай частцы. Навясныя міжпаверхавыя панелі абліцаваны металічнымі штампаванымі дэталямі, якія імітуюць крышталь. Метал унутры і звонку пакрыты белай эмаллю. Матыў крышталю, ільдзінак выкарыстаны таксама ў выяве рэкламнага знака. У афармленні фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаны граніт, шэры і ружовы туф. Планіроўка паверхаў ідэнтычная. Паабапал калідораў знаходзяцца службовыя памяшканні, кабінеты, лабараторыі. Інжынерны корпус звязаны з вытворчымі карпусамі аднапавярховым аб’ёмам, дзе размешчаны вестыбюль з гардэробам, фае, канферэнц-залы і блок абслугоўвання.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 233з. Інжынерны корпус завода халадзільнікаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.