Граніт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ГРАНІТ – магматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары кантынентаў.
Складаецца ў асноўным з кварцу, палявога шпату (артаклазу), плагіяклазу і слюды.
Структура граніту раўнамерназярністая ці парфірападобная, тэкстура масіўная. Колер ружовы, шэры, жоўты, белаваты, зеленаваты. Шчыльнасць 2,53-2,72 г/см3.
На Беларусі граніт пашыраны сярод парод крышталічнага падмурку. Радовішчы ёсць у Гомельскай і Брэсцкай абласцях.
Выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны матэрыял. У Беларусі вырабы з граніту вядомы са старадаўніх часоў (напр., Здудзіцкі каменны крыж).

