Інэсэ Яўнзэмэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інэсэ Яўнзэмэ
лат.: Inese Jaunzeme
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзілася 21 мая 1932(1932-05-21)
Памерла 13 лютага 2011(2011-02-13)[2] (78 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 169 см
Вага 70 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інэсэ Яўнзэмэ (лат.: Inese Jaunzeme; 21 мая 1932, Плявіняс — 13 лютага 2011, Рыга) — латвійская кідальніца дзіды, хірург-артапед і спецыяліст у пластычнай хірургіі. Першая латвійская алімпійская чэмпіёнка па кіданні дзіды ў 1956 годзе ў Мельбурне. Заслужаны майстар спорту СССР (1957). Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіёнка III Сусветных юнацкіх гульняў. Чатырохразовая чэмпіёнка Латвіі (1952, 1956, 1958 і 1960). Пяць разоў паляпшала рэкорды Латвіі (апошні раз у 1960 годзе — 55,73 метра). Акрамя кідання дзіды займалася таксама баскетболам, уваходзіла ў зборную Латвіі. У 1956 і 1957 гадах прызнавалася найлепшай спартсменкай Латвіі.

Скончыла Рыжскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці артапед (1960). Заслужаны хірург, доктар медыцынскіх навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР. Прэзідэнт САА (Сусветнай асацыяцыі алімпійцаў). Прэзідэнт Латвійскага алімпійскага клуба. У 2000 годзе падчас Алімпійскіх гульняў у Сіднеі была гаспадыняй «латышскага дома».

Тры дачкі — Андра, Інгуна, Віта.

Памерла 13 лютага 2011 года ў Рызе.

Зноскі