Іосіф Ісакавіч Гарэлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Ісакавіч Гарэлік
Дата нараджэння 3 снежня 1921(1921-12-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 2008
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (1966)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Іосіф Ісакавіч Гарэлік (3 снежня 1921Бабруйск, Бабруйскі павет, БССР — 2008) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1966), прафесар. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 снежня 1921 года ў Бабруйску.

У 1944 годзе скончыў Ленінградскі юрыдычны інстытут, у 1947 годзе — аспірантуру гэтага інстытута.

У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Крымінальна-прававая ахова асабістай уласнасці грамадзян. Крадзеж». Абарона доктарскай дысертацыі на тэму «Злачынствы небяспечныя для жыцця і здароўя (пастаўленне ў небяспеку і пакіданне ў небяспецы)» адбылася ў 1965 годзе ў Ленінградскім універсітэце.

Працаваў у судовых органах Беларускай ССР, Мінскім юрыдычным інстытуце (з 1947), на юрыдычным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1955—1992, прафесар кафедры крымінальнага права).

Навуковыя інтарэсы: крымінальнае права; гісторыя права; прававыя аспекты трансплантацыі органаў і тканак.

Аўтар звыш 80 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі, навукова-практычныя каментарыі крымінальнага заканадаўства, артыкулы. Аўтар і рэдактар двухтомнага падручніка «Крымінальнае права БССР» (1978), вядучы аўтар сямі выданняў навукова-практычных каментарыяў да Крымінальнага кодэкса БССР. Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук[1].

Многія гады з’яўляўся членам Навукова-кансультатыўнага савета Вярхоўнага Суда БССР, удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Крымінальнага кодэкса БССР 1960 года, унёс уклад у распрацоўку Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Правовые аспекты пересадки органов и тканей. — Минск, 1961.
  • Преступления, опасные для жизни и здоровья (поставление в опасность и оставление в опасности) : автореферат диссертации … доктора юридических наук / Горелик Иосиф Исаакович. — Ленинград, 1965.
  • Квалификация преступлений опасных для жизни и здоровья — Минск: «Вышэйшая школа», 1973.
  • Уголовное право БССР: учебник : в 2 т. Т. 1. Часть Общая / И. И. Горелик [и др.]; под ред. И. И. Горелика. Минск, Вышэйшэйшая школа, 1978. 334 с.;
  • Уголовное право БССР: учебник : в 2 т. Т. 2. Часть Особенная / И. И. Горелик [и др.]; под ред. И. С. Тишкевича. Минск : Вышэйшэйшая школа, 1978. 334 с.
  • Применение уголовного законодательства в судебной практике БССР. — Минск: Изд-во БГУ, 1982.

Зноскі

  1. Горелик Иосиф Исаакович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2022. Праверана 2 кастрычніка 2022.
  2. Уголовное право: традиции и современность (к 100-летию доктора юридических наук, профессора И. И. Горелика) // Журнал Белорусского государственного университета. Право. 2021; № 2. — С. 5-6(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2022. Праверана 2 кастрычніка 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]