2008
З Вікіпедыя.
- 1 студзеня: дзевяць новых краін-членаў ЕС уваходзяць у Шэнгенскую зону
- 1 студзеня: Кіпр і Мальта ўводзяць еўра
- 1 студзеня: рэвальвацыя венесуэльскага балівара ў прапорцыі 1:1000, перайменаванне яго ў bolívar fuerte (ISO 4217 code: VEF)
- 5 студзеня: датэрміновыя выбары прэзідэнта Грузіі
- 1 лютага: Швецыя адмаўляецца ад аналагавага тэлевізійнага вяшчання
- 27 лютага: скончана будаўніцтва метро ў Санта-Дамінга (Дамініканская Рэспубліка), другога ў карыбскім рэгіёне пасля пуэртарыканскага
- 1 сакавіка: Беларусь знішчае ўвесь запас супрацьпяхотных мін (каля 4,3 млн. шт.)
- 1 сакавіка: колькасць суб'ектаў Расійскай Федэрацыі скароціцца з 84 да 83 пасля аб'яднання Чыцінскай вобласці і Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругі ў Забайкальскі край
- 2 сакавіка: выбары прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- 9 сакавіка: У царкве г. п. Парычы (Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) адбыўся акафіст з нагоды ўсталявання Здудзіцкага каменнага крыжа.
- 9 сакавіка: парламенцкія выбары ў Іспаніі
- 22 сакавіка: прэзідэнцкія выбары на Тайване
- 23 сакавіка: Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі), самы ранні, пачынаючы з 1913
- красавік: саміт НАТО ў Бухарэсце, чакаецца ўступленне ў блок Албаніі, Македоніі і Харватыі
- 27 красавіка: Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
- май: запуск Вялікага адроннага калайдэра (CERN, пад Жэневай, Швейцарыя)
- 22 мая: паўфінал Еўрапейскага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2008» у Сербіі
- 25 мая: прыбыццё на Марс рабатызіраванага касмічнага апарата Phoenix (запушчаны 4 жніўня 2007)
- 7—29 чэрвеня: чэмпіянат Еўропы па футболу ў Швейцарыі і Аўстрыі
- 1 ліпеня: расфарміроўваецца энергетычны холдынг «Адзіная энергетычная сістэма Расіі» (руск.: РАО «ЕЭС России»)
- 8—24 жніўня: Алімпійскія гульні 2008 у Пекіне, Кітай
- 12 кастрычніка: парламенцкія выбары ў Беларусі
- 4 лістапада: выбары прэзідэнта ЗША
- 15 лістапада: парламенцкія выбары ў Новай Зеландыі
- 30 снежня: заканчваецца будаўніцтва Бурдж Дубай, самага высокага будынка ў свеце