Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
кодэкс
«Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь»
Прыняцце: Палатай прадстаўнікоў 2 чэрвеня 1999 года
Ухваленне: Саветам Рэспублікі 24 чэрвеня 1999 года
Падпісанне: 9 ліпеня 1999 года
Уступ у сілу: 1 студзеня 2001 года

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь (КК Беларусі) — асноўная крыніца крымінальнага права Беларусі, адзіны нарматыўны акт, які ўстанаўлівае злачыннасць і каральнасць дзеянняў на тэрыторыі Беларусі.

Дзеючая рэдакцыя Крымінальнага кодэкса Беларусі была падпісана прэзідэнтам Беларусі А. Р. Лукашэнка 9 ліпеня 1999 года і ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2001 года, змяніўшы папярэдні Крымінальны кодэкс Беларускай ССР 1960 года, які прымяняўся да тых часоў.

Структура кодэкса[правіць | правіць зыходнік]

Кодэкс складаецца з Агульнай (раздзелы I-V, главы 1-16) і Асаблівай частак (раздзелы VI-XV, главы 17-37). У Агульнай частцы разглядаюцца асноўныя паняцці крымінальнага заканадаўства, устанаўлiваюцца асновы і ўмовы крымінальнай адказнасці, агульныя палажэнні аб крымінальным пакаранні, іншых мерах крымінальнай адказнасці, бяспекі і лячэння, а таксама асаблівасці прымянення крымінальнага пакарання да непаўналетніх.

Асаблівая частка ўключае ў сябе артыкулы, якія апісваюць склады канкрэтных злачынстваў. Структура Асаблівай часткі адлюстроўвае іерархію каштоўнасцяў, якія ахоўваюцца крымінальным законам: на першым месцы стаяць злачынствы супраць міру, бяспекі чалавецтва і ваенныя злачынствы, далей злачынствы супраць чалавека, і толькі затым злачынствы супраць уласнасці, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

Асаблівасці кодэкса[правіць | правіць зыходнік]

КК Беларусі шмат у чым заснаваны на палажэннях Мадэльнага Крымінальнага кодэкса для дзяржаў - удзельніц СНД; таксама многія нормы запазычаныя з Крымінальнага кодэкса РФ 1996 года, хоць у цэлым кодэкс характарызуецца спецыялістамі як досыць самастойны і тэарэтычна прадуманы.

Кодэкс улічвае становішча міжнароднага права, усталёўваючы адказнасць за злачынствы, прадугледжаныя міжнароднымі дамовамі і канвенцыямі: гандаль людзьмі; выкраданне чалавека; вярбоўка людзей для эксплуатацыі; легалізацыя («адмыванне») матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам; тэрарызм, захоп закладнікаў.

У кодэкс рэгулярна ўносяцца змены, якія адлюстроўваюць змены рэгулюемых ім грамадскіх адносін і з'яўленне новых відаў і формаў грамадска небяспечных дзеянняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.513
  • Уголовный кодекс Республики Беларусь, Мн. "Амалфея", 2009, 350 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]