Ісландскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісландскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт
ісл.: Landbúnaðarháskóli Íslands
Арыгінальная назва ісл.: Landbúnaðarháskóli Íslands
Заснаваны 2005
Размяшчэнне Ісландыя
Сайт lbhi.is
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісландскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт (ісл.: Landbúnaðarháskóli Íslands) — ісландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка кадраў з сярэдняй і вышэйшай прафесійнай адукацыяй ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на дыстанцыйнай і вочнай форме навучання па 6 спецыяльнасцях прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 6 напрамках падрыхтоўкі бакалаўраў і 5 магістарскіх напрамках.

У рамках рэалізуемых спецыяльнасцей адкрыта паслядыпломная і дадатковая адукацыя. У структуру ўваходзяць тры факультэты, 10 кафедр, вучэбна-метадычны і навуковы аддзелы, даследчыя станцыі, аддзелы аспірантуры, дадатковай і дыстанцыйнай адукацыі. У інстытуце працуе каля 50 выкладчыкаў.

Навучанне ва ўуніверсітэце бясплатнае, студэнты аплочваюць толькі штогадовы ўступны ўзнос. У ВНУ не прадугледжана выплата стыпендый, але студэнты маюць магчымасць атрымання пазыкі на навучанне, якую яны могуць аддаваць пасля заканчэння навучання. Для студэнтаў магістарскіх і доктарскіх праграм ва ўніверсітэце прадугледжана магчымасць атрымання грантаў на правядзенне даследаванняў. Навучанне ў ВНУ вядзецца на ісландскай мове. Па заканчэнні навучання ва ўніверсітэце выпускнікам прысуджаецца ступень бакалаўра, магістра і доктара.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт навук аб навакольным асяроддзі
  • Факультэт земляробства і жывёлагадоўлі
  • Факультэт прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]