Карынфскі перашыек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Істмійскі перашыек)
Карта паўвострава Пелапанес

Карынфскі перашыек або Істм — прыродны мост, які злучае паўвостраў Пелапанес з мацерыковай часткай Грэцыі. Размешчаны каля горада Карынф, які даў перашыйку яго назву. Даўжыня складае каля 42 км. У канцы XIX стагоддзя ў найбольш вузкім месцы перашыека быў пабудаваны Карынфскі канал даўжынёй каля 6,4 км. Аднак і да існавання канала Карынфскі перашыек са старажытных часоў служыў не толькі як шлях зносін Пелапанеса з астатняй Грэцыяй, але і для скарачэння водных шляхоў з Сараніцкага заліва ў Карынфскі. У Фукідыда сустракаецца апісанне таго, як перашыек выкарыстоўваўся ў якасці валокі, зваўся Дыёлкам.