Пелапанес
З Вікіпедыя.
Пелапанес (грэч.: Πελοπόννησος) — паўднёвы паўвостраў Балканскага паўвострава, злачальны з ім Карынфскім пярэсмыкам. Пелапанесам завецца таксама адміністрацыйны раён (перыферыя) Грэцыі (які, аднак, займае толькі частку, хоць і большую, паўвострава).
Плошча паўвострава — 22 200 кв. км., берагавая лінія 1100 км; у цяперашні час уваходзіць у склад Грэцыі і падзяляецца на 5 акруг (номаў) з 902 тыс. жыхароў.
[правіць] Гісторыя
У старажытнасці востраў уключаў вобласці: Аркадыю, Ахею, Эліду, Месенію, Лаконію, Аргаліду, Карынф, Фліунт і Скіон (Сіцыён). Найстаражытнае насельніцтва Пелапанеса, ахейцы у 1104 да н. э. было выцеснена дарыйскімі перасяленцамі з Элады, якія заснавалі некалькі дзяржаў, самай магутным сярод якіх была Спарта, якая пасля кантралявала яго большую частку аж да паразы ад фіванскага войска ў IV стагоддзі да н. э. У 146 годзе да н. э. Пелапанес, падпарадкаваны рымлянамі, утварыў са сярэдняй Грэцыяй правінцыю Ахайю, пасля прыналежыў Візантыі і Венецыі.
У Сярэднія стагоддзі востраў быў вядомы як Марэя. У XV у. заваяваны туркамі, пад валадарствам якіх заставаўся да 1827.

