Грэцыя

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Ελληνική Δημοκρατία
Сцяг Грэцыі Герб Грэцыі
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Ελευθερία ή θάνατος
(Элефтэрыя і танатос)

(па-беларуску: Свабода або смерць)''

Месцазнаходжанне Грэцыі
Афіцыйная мова Грэчаская
Сталіца Афіны
Найбуйнейшы горад Афіны
Урад Парламенцкая рэспубліка
Кароляс Папуляс
Костас Караманліс
Плошча
 - Агульная
 - % вады
94-е месца ў свеце
131 940 км2
0,86%
Насельніцтва
 - Агульнае (2004)
 - Шчыльнасць
74-е месца ў свеце
10 964 020
82/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
37-е месца ў свеце
$225 млрд
$21.100
Валюта Еўра ()
Часавы пояс
 - улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасць
 -Абвешчаная
 -Прызнаная
Ад Асманскай Імперыі
25 сакавіка 1821
1829
Дзяржаўны гімн Hymn to Freedom
Аўтамабільны знак GR
Дамен верхняга ўзроўню .gr
Тэлефонны код +30
Мапа Грэцыі

Грэцыя - краіна на поўдні Еўропы. Знаходзіцца на Балканскім паўвостраве. На поўначы мяжуе з Албаніяй, Былой югаслаўскай Рэспублікай Македоніяй і Балгарыяй, на паўночным усходзе — з Турцыяй. На ўсходзе і поўдні абмываецца Эгейскім морам, на захадзе — Іянічным морам. Краіна названая па этноніме народа — грэкі.

Сталіца — горад Афіны.

Прызнаная калыска заходняй цывілізацыі, першая ў гісторыі дэмакратычная дзяржава. Член ЕС з 1981, НАТО — з 1952.

Змест

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Грэцыі

[правіць] Палітычная структура

[правіць] Адміністрацыйнае дзяленне



[правіць] Геаграфічныя дадзеныя

Асноўны артыкул: Геаграфія Грэцыі
Асноўны артыкул: Спіс астравоў Грэцыі

[правіць] Агульная геаграфія

Грэчаскі паўвостраў, змешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы, займае плошчу 131.944 кв. км. Грэцыя размешчаная ў паўднёвай частцы Балканскага паўвострава і на прылеглых да яго і да ўзбярэжжа Малой Азіі астравах. Мяжуе з Албаніяй, Македоніяй, Балгарыяй і Турцыяй. Абмываецца: Міжземным морам, у тым ліку: Іанічным, Эгейскім морамі, а паўднёвае ўзбярэжжа КрытаЛівійскім морам. У склад Грэцыі ўваходзіць каля 2 тысяч астравоў, на якія прыходзіцца амаль 20 % усёй краіны. Тэрыторыя Грэцыі падзеленая на тры часткі. У мацерыковую Грэцыю ўваходзяць: Македонія — паўночная вобласць Грэцыі, межная з Албаніяй (Яніна, Ігуменіца), Балгарыяй (Радопі) і Македоніяй (Касторыя, Халкідыкі); Фракія — паўночна ўсходняя вобласць, межная з Балгарыяй і Турцыяй (Александропаль, Каматыні); Эпір — паўночна заходняя вобласць, межная з Албаніяй (абмываецца Іянічным морам); Фесалія — найболей раўнінная вобласць, з усходу абмываецца Эгейскім морам (Ларыса, Волас, Трыкала); Цэнтральная Грэцыя — цэнтральная частка Грэцыі (Халкіда, Ламія, Амфіса); Атыка — вобласць вакол Афін; Пелапанес — самы вялікі паўвостраў Грэцыі (плошча — 21,4 тыс. кв. км), злучаны з мацерыковай часткай вузкім Карынфскім пярэсмыкам (шырыня 5 км), праз які ў канцы 19 стагоддзя быў прарыты канал (даўжынёй 6500 м, шырыня 23,5 м, глыбіня 40 м). Трэці раён утвараюць астравы Эгейскага мора: Эўбея — другі па велічыні, пасля Крыта, востраў Грэцыі (3,9 тыс.кв.км), злучаны з кантынентам мастом; Лесбас — адзін з буйных астравоў Грэцыі (1,6 тыс.кв.км); Паўночныя Спарады — астравы Скірас, Скапелас, Юра, Іліадрамія і інш. у паўночна заходняй часткі Эгейскага мора; Кіклады — «кіклас» па-грэчаску — утвараючы кольца, архіпелаг у цэнтральнай і паўднёвай частцы Эгейскага мора (астравы Аморгас, Андрас, Сіфнос, Сантарыні, Тымас, Кітнас і інш.); Паўднёвыя СпарадыДадэканес — архіпелаг з 12 астравоў у паўднёваўсходняй часткі Эгейскага мора, у ўзбярэжжа Турцыі (астравы Радос, Самас, Астыпалея, Калімнас, Карпатос, Лерас і інш.).

[правіць] Рэльеф

Грэчаскі ландшафт — гэта чаргаванне скалістых, звычайна бязлесных гор, густанаселеных далін, шматлікіх астравоў, праліваў і бухт. Маляўнічыя скалы, пляжы, экзатычныя гроты падаюць велізарныя магчымасці для адпачынку на моры і горнага турызму. Шырокае распаўсюджванне вапнякоў, асабліва ў заходняй частцы краіны, прывяло да фармавання карставых варонак, пячор, якія надаюць ландшафту своеасаблівае дзікае аблічча і што прываблівае аматараў выпрабаваць свае сілы ў спелеалогіі. Горныя масівы займаюць амаль чвэрць паверхні тэрыторыі краіны. Гэта пераважна сярэдняй вышыні горы (да 1200—1800 м). Вышэйшая кропка Грэцыі — гара Алімп (2917 м). Вышэй 2000 метраў паднімаюцца таксама Пінд, Парнас, горны ланцуг на поўначы Пелапанеса і Тайгет. Раўнін мала, засяроджаныя яны ва ўсходняй палове краіны, за выключэннем Пелапанеса, дзе раўніны пераважаюць на заходнім узбярэжжы. Пад лесам і хмызняком каля 44 % тэрыторыі. Нацыянальныя паpкі: Вікас-Аос, Мікра-Прэспа, Эта і інш.


[правіць] Рэкі

На вузкім і гарыстым Грэчаскім паўвостраве не маглі ўтварыцца вялікія рачныя сістэмы. Пераважаюць горныя рэкі, кароткія, бурныя, з маляўнічымі парогамі і вадаспадамі, часта бягучыя да мора ў вузкіх каньёнах. Самая доўгая рака Грэцыі — Альякмон (амаль 300 км). Іншыя буйныя рэкі — Эбрас, Нестас, Стрымон, Вардар, Ахелас. Рэкі не прыдатныя для суднаходства, але гуляюць даволі вялікую ролю як крыніцы энергіі.


[правіць] Азёры

У Грэцыі налічаецца звыш 20 азёр плошчай 10-100 км2. Самыя буйныя і глыбокія з іх тэктанічнага паходжання. Да іх прыналежаць азёры Трыхоніс (95,5 км²), Волві (75,6 км²), Вегарытыс (72,5 км²). Шмат карставых азёр. Яны, як правіла, невялікія, сілкуюцца ў асноўным падземнымі водамі. Найбуйнае з іх — Яніна (22 км²).

[правіць] Гарады Грэцыі

Асноўны артыкул: Гарады Грэцыі

[правіць] Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Грэцыі

[правіць] Славутасці

Папулярныя курорты Грэцыі: Касторыя, Корфу, востраў, Крыт, Радос, востраў

[правіць] Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Грэцыі

Большасць насельніцтва Грэцыі складаюць грэкі (92 %). Адзінай афіцыйнай меншасцю з'яўляюцца мусульмане Фракіі і Дадэканескіх астравоў, улучальныя туркаў (0,8 % насельніцтва Грэцыі), памакаў (балгарамоўныя мусульмане, 0,3 %) і цыган-мусульман (0,1 %). Іншыя меншасці вылучаюцца ў асноўным на моўных падставах і афіцыйна не прызнаюцца ў Грэцыі: албанцы (1 %; у тым ліку арваніты), «славянамоўныя грэкі» або македонскія славяне (блізкія македонцам, 1,6 %), арамуны (1,1 %, уключаючы мегленітаў), праваслаўныя цыгане (яшчэ 1,8 %), сербы (0,3 %), арабы (0,3 %), армяне (0,3 %), яўрэі (0,05 %) і інш.

[правіць] Рэлігія

Артыкул 3-ці Канстытуцыі Грэцыі абвяшчае:

«Панавальнай у Грэцыі рэлігіяй з'яўляецца рэлігія Усходне-Праваслаўнай Царквы Хрыстовай»[1].

Абсолютное большинство верующего (98 %, согласно данным за 2006[2]) насельніцтва краіны — члены Эладскай Праваслаўнай Царквы.

ЭПЦ фармальна аддзеленна ад дзяржавы, паводле часткі 1, падзелу Ў, артыкулу 3 Канстытуцыі ад 1975 г; але карыстаецца шырокай дзяржаўнай падтрымкай; празелітызм сярод праваслаўных афіцыйна забаронены.

[правіць] Культура

Асноўны артыкул: Культура Грэцыі
Святы
Дата Беларуская назва Мясцовая назва Заўвагі
1 студзеня Новы год ΠΡΩΤΟΧΡΟΝΙΑ
Багаяўленне ΑΓΙΑ ΘΕΟΦΑΝΕΙΑ
ΚΑΘΑΡΗ ΔΕΥΤΕΡΑ
Дабравешчанне ΕΥΑΓΓΕΛΙΣΜΟΥ ΘΕΟΤΟΚΟΥ

У 2006 годзе Афіны прымалі ў сябе Еўрабачанне.



[правіць] Розныя пытанні

[правіць] Заўвагі

  1. Цит. по Конституции государств Европейского Союза. М., 1997, стр. 245—246
  2. International Religious Freedom Report 2006 released by the Bureau of Democracy, Human Rights, and Labor



[правіць] Інфармацыя


Шаблон:Міжземнамор'е


На іншых мовах