Ісус і самаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Скульптура «Ісус і самаранка»
55°08′26″ пн. ш. 27°41′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Глыбокае
Дата пабудовы 2014 год
Map

«Ісус і самаранка» — скульптура на Саборнай плошчы ў горадзе Глыбокае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

23 красавіка 2014 года, калі горад святкаваў сваё 600-годдзе, адбылося адкрыццё і асвячэнне помніка. Скульптурная кампазіцыя ўпрыгожыла Саборную плошчу. Гэта месца сімвалічнае тым, што насупраць адзін аднаго тут узвышаюцца каталіцкі і праваслаўны храмы[1].

Ідэя належыць скульптару Вячаславу Долгаву. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца Мікалай Сталяр і Яраслаў Парахневіч[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Скульптура з’яўляецца сімвалам духоўнасці, простага чалавечага слова, супакою паміж народамі. Вада — гэта сімвал праўды, ісціны, вечнасці, якія ўзвышаюць свядомасць чалавецтва[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Берникович, Д. Украсила город скульптура / Д. Берникович // Витебские вести. — 2014. — 3 мая. — С. 15.