Іштван Чок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іштван Чок
венг.: Csók István
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 13 лютага 1865(1865-02-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1961(1961-02-01)[2][3][…] (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іштван Чок (венг. Csók István; 13 лютага 1865, с. Шарэгрэш, Аўстра-Венгрыя (цяпер — у венгерскім медзье Феер) — 1 лютага 1961, Будапешт) — венгерскі мастак-імпрэсіяніст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў багатай сям’і. Пачатковае мастацкае навучанне ў 1882 годзе атрымаў у вучылішчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Будапешта пад кіраўніцтвам Берталана Секея і Карая Лоца. Працягнуў вучобу ў прыватнай школе «Simon Hollósy» у Мюнхене. Затым, з 1888 па 1889 — у Парыжы, у «Акадэміі Жуліяна».

У канцы XIX стагоддзя ўрад замовіў Іштвану Чоку вялікае гістарычнае палатно (24 м²) з выявай знакамітай венгерскай графіні Эржэбет Баторы з Эчэда. Карціна напісаная мастаком з глыбокім унутраным драматызмам і натуралізмам, атрымала міжнароднае прызнанне, аднак афіцыйнымі коламі Венгрыі была сустрэта халаднавата, бо ў ёй знаходзілі прыкметы алегорыі мясцовай арыстакратыі.

З 1903 г. пераехаў у Парыж, дзе пражываў і плённа працаваў да 1910 года. У яго працах «Парыжскага перыяду» адчувальна заўважны ўплыў французскіх імпрэсіяністаў.

Пасля 1910 года вярнуўся ў Венгрыю, у яго карцінах з’явілася больш сцэн са штодзённага жыцця людзей сярэдняга класа. Яго партрэты, пейзажы і нацюрморты сталі нагадваць палотны Рэнуара.

У канцы 1910-х гадоў ён пазнаёміўся з возерам Балатон, якое было яго шматгадовай любоўю і асновай натхнення мастака на працягу дзесяцігоддзяў.

З 1920 года прафесар Іштван Чок — прэзідэнт «Szinyei таварыства», выкладчык Акадэміі выяўленчых мастацтваў.

Іштван Чок з поспехам удзельнічаў у выставах і паказах. У 1890 г. на Сусветным кірмашы ў Парыжы за дзве напісаныя ім карціны Іштван Чок быў удастоены залатога медаля, затым атрымаў Гран-пры і залаты медаль на Парыжскім салоне 1891 года і ў 1894 годзе — залаты медаль на выставе ў Мюнхене. Абедзве карціны адразу былі набыты музеямі. Першая — Будапешцкім музеем выяўленчых мастацтваў, а другая — Венгерскім Нацыянальным музеем. Удзельнік міжнародных выставак у Рыме, Сан-Францыска, Пітсбургу і Лондане.

Работы Чока афарбаваны нацыянальным венгерскім каларытам. Шырока вядомы мастак Венгрыі, які праславіўся, у першую чаргу, сваімі партрэтамі, нацюрмортамі, карцінамі ў жанры ню, пейзажамі возера Балатон.

  1. Istvan Csók
  2. а б Istvan Csok // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Szobor-Bernáth M. István Csók // Csók, István // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T020499