Абардаж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абардаж

Абардаж (фр.: abordage) — спосаб вядзення марскога бою ў часы вяслярнага і паруснага флатоў, а таксама спосаб счаплення караблёў для перадачы (прыёму) грузаў ці людзей.

Упершыню ў гісторыі абардаж згадваецца падчас Пунічных войнаў. Камандуючы флотам Гай Дуілій ужыў гэтую тактыку супраць карфагенян.

Абардаж ў вайсковых (пірацкіх) мэтах выкарыстоўваўся для захопу карабля праціўніка і каштоўнасцяў. Атакуючы карабель падыходзіў ушчыльную борт у борт да карабля праціўніка, счапляўся з ім абардажным бусакамі, коткамі і дрэкамі, каб караблі не разышліся падчас бою. Затым байцы абардажнай каманды высаджваліся на палубу карабля праціўніка з дапамогай масткоў (5,5 метраў на 1,2 метра) і уступалі з экіпажам непрыяцеля ў рукапашную схватку з выкарыстаннем агнястрэльнай і халоднай зброі, напрыклад — абардажных сякер, абардажных шабляў, катласаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]