Карфаген

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 36°50′38.1″ пн. ш. 10°19′35.21″ у. д. / 36.843917° пн. ш. 10.326447° у. д. (G) (O) (Я)

Карфаген
фінікійская дзяржава
814 да н.э. – 146 да н.э.


Carthage standard.svg
Герб
CarthageMapDe.png
Сталіца Карфаген
Мова пунічная мова
Насельніцтва 200-500 тысяч
Пераемнасць
Lex Rubria
Рымская рэспубліка
Рымская імперыя
Каралеўства вандалаў і аланаў

Візантыя ?

Руіны Карфагену

Карфаген (ст.-грэч.: Καρχηδών Karkhēdōn, лац.: Carthago або Karthago ад фінікійскага Qart-ḥadašt — «новы горад») — старажытны горад паўночнай Афрыкі, які існаваў на тэрыторыі сучаснага Туніса.

У старажытныя часы Карфаген быў сталіцай аднайменнай марской і гандлёвай імперыі. Жыхароў Карфагена называлі пунамі. Пасля заняпаду імперыі Карфаген ператварыўся ў Рымскі горад. Сёння Карфаген з'яўляецца адным з прадмесцяў г.Туніса. Месца, на якім у 1979 годзе праводзіліся археалагічныя раскопкі, унесена ў спіс Сусветнай спадчыны і штогод прываблівае да сябе шматлікіх турыстаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карфаген ляжыць на ўзбярэжжы Міжземнага мора ў адлегласці 10 кіламетраў на захадзе ад сённяшняга Туніса на поўначы Тунезіі. Дзякуючы свайму прыдатнаму геаграфічнаму месцазнаходжанню на Сіцылійскім праліве, Карфаген меў магчымасць моцнага кантролю над марскім гандлем паміж заходнім і ўсходнім, а таксама паміж паўднёвым і заходнім Міжземным морам. Гэта было самай важнай перадумовай далейшай эканамічнай і ваеннай перавагі гораду і яго дамінантнай ролі ў Міжземнамор'і, а таксама значна далей за яго межамі. Карфаген ляжаў на скрыжаванні важнейшых фінікійскіх гандлёвых шляхоў паміж Левантэ і Гібралтарам. Карфаген таксама меў выхад да Тырэнскага мора праз Сіцылію.

Сам горад ляжыць на паўвостраве, якая на захадзе абмежаваная Туніскім залівам, на поўначы — лагунай Себкет Арыяна і на поўдні — Туніскім морам, — стратэгічна надзвычай прыдатнае месцазнаходжанне, якое дазваляла пры неабходнасці паспяхова вытрымліваць абарону з сушы ў выпадку вайны альбо іншай пагрозы. Пагорак Бірза быў цэнтрам пунічнага, а потым таксама і рымскага Карфагена. На поўначы, але ўжо за гарадcкой сцяной, знаходзіўся рэгіён Магара, які выкарыстоўваўся жыхарамі Карфагена ў сельскагаспадарчых мэтах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карфаген быў заснаваны ў VIII ці IX стагоддзі да н.э. фінікійскімі каланістамі з горада Цір. Пасля заняпаду фінікійскага ўплыву ў Заходнім Міжземнамор'і Карфаген паступова падпарадкоўвае сабе былыя фінікійскія калоніі. Да III стагоддзя да н.э. горад становіцца найбуйнейшай дзяржавай з залежнымі ад яго тэрыторыямі на поўдні Іспаніі, поўначы Афрыкі, на Сіцыліі, Сардзініі, Корсіцы.

Пасля некалькіх войнаў супраць Рыма (Пунічныя войны) Карфаген згубіў свае заваяванні і быў зруйнаваны ў 146 годзе да н.э.. Юлій Цэзар прапанаваў заснаваць на яго месцы калонію. Пасля заваявання Паўночнай Афрыкі імператарам Візантыі Юстыніянам, Карфаген стаў сталіцай Карфагенскага экзархату. Горад канчаткова згубіў сваё значэнне пасля прыходу арабаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Huß W. Geschichte der Karthager. München, 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сусветная спадчына ў Тунісе Шаблон:Старажытная Лівія — вобласці і лівійскія плямёны