Абед
Абед — як правіла, другі ці трэці прыём ежы ў дзень (звычайна пасля першага альбо другога сняданку). Як правіла на абед падаецца гарачая ежа. У большасці краін абедзенны час прыпадае на перыяд ад поўдня да 15 гадзін, аднак гэты час можа вагацца і часам абед можа адбывацца і ўвечары, замяняючы сабой вячэру.
У гасцініцах абед з'яўляецца часткай поўнага пансіёну.
Меню і паслядоўнасць страў [правіць]
У меню абеду ўваходзяць 2, 3 або 4 стравы. Найбольш паўнавартасны і разнастайны рацыён, у якім абед складаецца з 4 страў: закускі, супу, другога і салодкага.
Паслядоўнасць падачы іх не выпадковая. Яна ўсталявалася здаўна.
Уступ: спачатку падаюць да стала закускі, невялікія па аб'ёме стравы вострага і саланаватага смаку. Яны ўзбуджаюць апетыт, што дабратворна ўздзейнічае на страваванне і спрыяе засваенню наступных страў абеду (намёк на абед). Узбуджаюць апетыт і супы (паўнавартаснае запрашэнне да абеду або размінка).
| Арганізацыя прыёму ежы | |
|---|---|
| Паслядоўнасць | Бранч • Сняданак • Кантынентальнае снеданне • Ланч • Абед • Вячэра • Ямча |
| Форма | Банкет • Кава-брэйк • Баль • Фуршэт |
| Культура | Застольныя песні • Кітайская чайная культура • Японская чайная цырымонія |
| Сервіроўка | Англійская • Руская • Французская • Куверт • Шведскі стол |
| Паслугі | Бартавое харчаванне • Кейтэрынг • Грамадскае харчаванне • Формы харчавання ў атэлі |
