Аблога Барысава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аблогі Барысава
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў
Дата 1660, і 1661-1662 гады
Месца Барысаў
Вынік Перамога Рэчы Паспалітай
Праціўнікі
Рэч Паспалітая Рускае царства
Камандуючыя
Стэфан Чарнецкі Кірыл Хлопаў

Аблога Барысава адбывалася ад паловы ліпеня да пачатку жніўня 1660 года падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 16541667.

Армія польска-літоўская паміж 10 і 15 ліпеня падышла да Барысава. Гарнізон крэпасці складаўся з 900 маскоўскіх пехацінцаў.

Рэч Паспалітая планавала пачаць наступ на ўсход. Стэфан Чарнецкі і Павел Сапега для забеспячэння сувязі паміж польскім і літоўскім войскам, пастанавілі абавязкова здабыць Барысаў.

У Чарнецкага было 3 тысячы конніцы і тысячу выбранецкай пяхоты, у Сапегі каля 6 тысяч ваяроў[1]. Расійскі гарнізон меў дастатковыя запасы зброі і ежы, адбіў два прыступы. Нападаючыя захапілі і спалілі толькі неўмацаваны пасад і падзамак[2].

З-за недахопу пяхоты і артылерыі Чарнецкі вымушаны быў абмежавацца блякаваннем крэпасці. Сапега з войска неўзабаве рушыў на ўсход. Адзін з атрадаў, на чале Палубінскага, заняў Оршу, Копысь і Шклоў.

Міхал Пац атрымаў загад ад караля Яна Казіміра, рушыць на дапамогу Чарнецкаму. Аднак той ігнараваў загад і сабранае 8 ліпеня пад Вількамірам войска рушыла на Вільню, якую і абклаў 13 ліпеня.

З-за таго, што Пац не рэагаваў а ні на загады караля, а ні на просьбы Чарнецкага, а таксама з-за малалікасці сіл, трэба было адмаўляцца ад далейшай аблогі Барысава. У першай палове жніўня Чарнецкі адышоў з-пад Барысава ў накірунку да Магілёва. Баявыя дзеянні перамясціліся на ўсходнюю частку Беларусі, пакінуўшы так і неўзяты Барысаў у тыле.

Барысаў вярнуўся пад уладу Рэчы Паспалітай толькі ў 1662 годзе.

Зноскі