Абуховая зброя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абуховая зброя — зброя бліжняга бою, якая складаецца з рукаяці і сякучай альбо ўдарнай рабочай часткі. Эфектыўнасць выкарыстання абуховай зброі дасягалася ўзмацненнем сякучага дзеяння ці аглушальна-дробячага ўдарнага эфекту за кошт даўжыні рукаяці, якая павялічвала кінетычную энергію зброі.

У Беларусі найбольш старажытная абуховая зброя прадстаўлена каменнымі свідраванымі шліфаванымі сякерамі (III тысячагоддзе да н.э.) і булавамі (канец III—пачатак II тысячагоддзяў да н.э.), у жалезным веку — сякерамі. У старажытнарускі час акрамя шырокага асартыменту сякер (у т.л. чаканы), выкарыстоўваліся булавы і кісцяні. Асартымент абуховай зброі эпохі Вялікага Княства Літоўскага складалі сякеры і чаканы, кляўцы, дубіны, булавы, перначы, кісцяні, баявыя цапы. Большасць сякер гэтага часу мелі універсальнае прызначэнне, гэта значыць маглі выкарыстоўвацца і як прылады працы, і як зброя. Мела месца працяглае, да XVII ст., бытаванне сякер даўніх тыпаў, што сфарміраваліся яшчэ ў XIIXIII стст. Шырокае распаўсюджанне атрымалі кляўцы, якія ў дакументах пазначаны як «кірка», «kilof», «nadziak». Клявец XIV ст. ў выглядзе сякеркі з надзвычай вузкім лязом выяўлены ў Гомелі, з дзюбападобнай баявой часткай і малаткападобным абухом — у пластах XVI ст. Крычава. У той жа час традыцыйны від абуховай зброі — кісцяні — паступова выцясняўся з баявога ўжытку. Жалезная гірка кісцяня з шыпамі, знойдзеная на помніку Лучна-1 (Полацкі раён), датуецца 1-й паловай XVI ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бохан, Ю. М. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV — канцы XVI ст. — Мінск:, 2008. —
  • Бохан, Ю. М., Плавінскі, М. А. Абуховая зброя / Ю. М. Бохан, М. А. Плавінскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 14—15. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Клімаў, М. В. Зброя, ваенны рыштунак вершніка і каня з помніка Лучна-1 (па матэрыялах археалагічных раскопак 1999–2000 гг.) // МАБ. 2001. № 3. — С. 261—264.
  • Ткачоў, М. А., Мяцельскі, A. A. Зброя і рыштунак вершніка з раскопак Крычава // ГАЗ. — 1994. — № 4. — С.