Аверс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
Файл:Morgan Dollar 1921 rev.jpg
Аверс манеты
Аверс (фр.: avers, лац.: adversus павернуты тварам) – правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты.
Гэта звычайна бок, на якім змешчаны партрэт манарха ці яго манаграма або імя. Пры іх адсутнасці аверс вызначаецца па боку, на якім знаходзіцца герб або ўказваецца намінал. У савецкай нумізматычнай літаратуры для манет XVIII–XX стст. аверс вызначаецца галоўным чынам па гербе дзяржавы-эмітэнта, але ў шэрагу краін свету аверс прынята лічыць бок манеты з партрэтнымі выявамі, аверс манет мемарыяльных вызначаецца бокам з сюжэтнай выявай. У медалях вызначаецца як аверс бок, што паведамляе аб нагодзе выпуску. Для банкноты аверс – бок, які нясе на сабе герб і подпіс асоб, што адказваюць за выпуск.
Верагодна гэта тэкст напісаны ў знешнім рэдактары і не мае аформленага выгляду, абзацаў, раздзелаў або мае неэнцыклапедычны змест.
