Адам Гарабурда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Гарабурда
Габданк
Габданк
старшыня Слуцкага земскага суда[d]
суддзя гродскі новагародскі[d]

Род Гарабурды
Бацька Казімір Гарабурда[d]
Член у

Адам Гарабурда — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Гарабурдаў герба «Габданк». Сын Казіміра Гарабурды, суддзі гродскага новагародскага.

Суддзя гродскі навагрудскі (1798), прызнаны ў дваранстве. У 1818 г. — прэзідэнт трыбунала 1-й інстанцыі, выступіў з прамовай на ўрачыстым ушанаванні Тадэвуш Касцюшкі 21-22(7-8).02.1818 — у Мінскім кафедральным касцёле. У 1820 г. — старшыня Слуцкага земскага суда. Кандыдат у Камісію для ўладкавання радзівілаўскіх справаў (1826).

Ганаровы сябра ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 4-й ст. у 1821; ганаровы сябра ложы «Паўночная паходня» ў Мінску з 1820, масон 4-й ст.; сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст., прамоўца ў 1818—1819 гг.; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы ў 1818, масон 4-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы Святога Уладзіслава Ягайлы ў Слуцку, масон 4-й ст. у 1821.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]