Адбойнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адбойнік — прылада для апрацоўкі каменю, інструмент, які дазваляў вырабляць іншыя віды каменных прылад шляхам сколвання. Прыкметамі адбойніка лічацца сляды ад удараў у выглядзе шчарбін і ямак на яго пукатай рабочай паверхні. У палеаліце ў якасці адбойніка выкарыстоўвалі рачную гальку, жаўлакі крэменю шара-, яйца- і пальцападобнай формы. У неаліце з'явіліся адбойнікі з дзяржаннем, зробленым абіўкай на канцы крамянёвага жаўлака; у Краснасельскіх крэменеапрацоўчых майстэрнях (Ваўкавыскі раён) мелі трохвугольную сегментападобную поліэдрычную форму, даўжынёй 5—13 см, шырынёй 3,5—11 см, таўшчынёй 2,1—8,5 см, масу 0,1—0,9 кг. Ужываліся пры расколванні крэменю, счэсванні з яго жаўлачнай скарынкі, вырабе нуклеусаў, адбіўцы адшчэпаў і пласцін, якія з'яўляліся нарыхтоўкамі для прылад працы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Городцов, В. А. К истории развития техники первобытных каменных орудий // Советская этнография. — 1935. — № 2. — С.
  • Кудрашоў, В. Я. Адбойнік // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 26. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Семенов, С. А. Первобытная техника // Материалы и исследования по археологии СССР. — 1957. — № 54. — С.
  • Семенов, С. А. Производство и функции каменных орудий // Материалы и исследования по археологии СССР. — 1970. — № 116: Каменный век на территории СССР. — С.
  • Семенов, С. А. Развитие техники в каменном веке / АН СССР, Ин-т археологии. — Л.: Наука, Ленинградское отделение, 1968. — 362 с. с илл.; 9 л. илл.
  • Язэпенка, І. М. Адбойнік / І. М. Язэпенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 21. — ISBN 978-985-11-0353-5.