Ваўкавыскі раён
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Гродзенская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Ваўкавыск |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 59,48 %, руская 37,99 % Размаўляюць дома: беларуская 32,57 %, руская 64,79 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
75 329 чал.[1] (2-е месца) |
| Шчыльнасць | 63,1 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 63,35 %, палякі — 24,96 %, рускія — 8,71 %, украінцы — 1,6 %, іншыя — 1,38 %[1] |
| Плошча | 1 192,85[2] км² (14-е месца) |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Ваўкавыскі раён, раён у складзе Гродзенскай вобласці, займае тэрыторыю 1193 км². У 190 населеных пунктах пражывае больш як 82 тыс. чалавек, з іх у раённым цэнтры Ваўкавыск - 46,6 тыс. чалавек.
Змест |
[правіць] Агульнае
[правіць] Гаспадарка
У сферы вытворчасці і абслугоўвання насельніцтва працуюць 17 сельскагаспадарчых і 15 будаўнічых, 16 прамысловых і 5 аўтатранспартных прадпрыемстваў. Раённы цэнтр - буйны чыгуначны вузел.
У раёне працуюць 4 спартыўныя школы і 180 спартыўных збудаванняў, траса для правядзення чэмпіянатаў па мотаспорту.
[правіць] Адукацыя
У сістэме адукацыі дзейнічаюць 27 дашкольных устаноў, 30 агульнаадукацыйных школ, гімназія, прафтэхвучылішча, педагагічны каледж. Сетку культурна-асветных устаноў складаюць дзіцячая школа мастацтваў, 5 дзіцячых музычных школ з 6 філіяламі, раённы метадычны цэнтр народнай творчасці, 34 бібліятэкі, ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна. У 2004 годзе праводзіўся рэспубліканскі фестываль "Дажынкі-2004".
[правіць] Выдатныя мясціны
У межах раёна больш за 10 каменных могільнікаў яцвягаў.
Унікальным археалагічным помнікам, адзіным ва Усходняй Еўропе, з'яўляюцца шахты па здабычы крэменю, майстэрні па яго апрацоўцы і размешчаныя побач стаянкі эпохі каменнага і бронзавага вякоў каля г.п. Краснасельскі і суседніх з ім вёсак. Захавалася больш за 80 амаль непашкоджаных выпрацовак. На гэтай тэрыторыі знаходзяцца таксама могільнік 3-га тысячагоддзя да н.э., селішчы жалезнага веку і сярэдневякоўя. З 1969 г. Краснасельскі археалагічны комплекс аб'яўлены дзяржаўным запаведнікам.
Помнікамі прыроды з'яўляюцца фрагменты паркаў у вёсках Шніпава, Мачульна, Вярэйкі (пачатак 19 ст.), Цеалін (19 ст.), Субачы (канец 19 ст.). У Ваўкавыскім лясніцтве расце цар-дуб, якому 500 гадоў.
[правіць] Выбітныя асобы
- Ларыса Геніюш (1910—1983) — беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч (нарадзілася ў маёнтку Жлобаўцы каля в. Воўпа)
- Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі
- М. І. Абрамчук (1912, в. Раманаўка — 1974) — Герой Савецкага Саюза
[правіць] Гл. таксама
[правіць] У Сеціве
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Ваўкавыскі раён | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны падзел | Вярэйкаўскі с/с • Гнезнаўскі с/с • Ізабэлінскі с/с • Краснасельскі с/с • Рэплеўскі с/с • Роскі с/с • Шылавіцкі с/с | |