Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі — адно са структурных элементаў Акадэміі. Створана ў 1963 годзе. У 1963—1969 і 1985—1987 гадах — Аддзяленне хімічных навук, у 1970—1985 і 1988—1998 гадах — Аддзяленне хімічных і геалагічных навук, у 1999—2003 гадах — Аддзяленне хімічных навук і навук аб Зямлі. Пад сучаснай назвай — з 2003 года.

Выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках у розных галінах хімічных навук і навук аб Зямлі[1].

Напрамкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • арганічны сінтэз функцыянальна замешчаных гетэрацыклічных, араматычных і аліфатычных злучэнняў;
  • фізічная хімія іонаабменных і экстракцыйных працэсаў;
  • хімія і фізічная хімія палімераў спецыяльнага прызначэння;
  • даследаванне паверхневых з’яў у дысперсных сістэмах;
  • даследаванне структуры і функцый найважнейшых біяпалімераў і нізкамалекулярных біярэгулятараў;
  • распрацоўка, стварэнне і доследна-прамысловы выпуск імунахімічных і малекулярна-біялагічных набораў рэактываў для медыцынскай і ветэрынарнай дыягностыкі;
  • распрацоўка і вытворчасць фармацэўтычных субстанцый і гатовых лекавых форм;
  • стварэнне новых хімічна актыўных сістэм і прылад для тэхналагічных і экалагічных патрэб (падрыхтоўка і ачыстка вады, паветра, абарона ад карозіі і інш.);
  • стварэнне сродкаў абароны і стымулявання росту раслін;
  • комплексная перапрацоўка хлорутрымліваючых солей і адходаў іх вытворчасці;
  • распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на прыродныя комплексы, рэгіянальная геалогія, комплекснае выкарыстанне карысных выкапняў, тэхналогіі перапрацоўкі цвёрдых гаручых выкапняў (торф, сапрапель, вугаль, гаручыя сланцы).

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад аддзялення ўваходзяць: дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне, 6 дзяржаўных навуковых устаноў, 2 дзяржаўныя ўстановы, рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства і ўнітарнае прадпрыемства.

Замацаваныя арганізацыі:

Акадэмікі-сакратары Аддзялення[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі