Нёман (часопіс): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі Тэгі: Адменена Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
|||
Радок 30: | Радок 30: | ||
|вікісховішча = |
|вікісховішча = |
||
}} |
}} |
||
'''«Нёман»''' (1945) — літаратурна-мастацкі і грамадска-публіцыстычны беларускі часопіс, які выдаецца на |
'''«Нёман»''' (1945) — літаратурна-мастацкі і грамадска-публіцыстычны беларускі часопіс, які выдаецца на расейскай мове. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
Версія ад 10:33, 17 красавіка 2024
«Нёман» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Краіна | |
Мова | руская |
Тыраж | |
Вэб-сайт | neman.lim.by |
«Нёман» (1945) — літаратурна-мастацкі і грамадска-публіцыстычны беларускі часопіс, які выдаецца на расейскай мове.
Гісторыя
Выдаецца ў Мінску з 1945 года на рускай мове. Спачатку выходзіў 6 разоў у год як альманах рускай секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Отчизна». З 1947 года — «Советская отчизна». З 1960 года — пад сучаснай назвай.
Тыраж у савецкі час перавышаў 100 000 асобнікаў (1974).
Прадстаўляў беларускую літаратуру на прасторах СССР.
Сучаснасць
У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ «Літаратура і Мастацтва».
У 2002-2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».
Часопіс публікуе творы на рускай мове і пераклады з беларускай мовы ў наступных рубрыках: проза, паэзія, публіцыстыка, гісторыя, культура, нацыя, літаратурная крытыка, успаміны, дакументы.
У 2003 годзе заключана дамова пра творчае супрацоўніцтва з рускім часопісам «Наш современник».
На пачатак 2022 года наклад 660 асобнікаў.
Галоўныя рэдактары
- Іван Шамякін (1952—1953)
- Міхась Калачынскі (1953—1954)
- Пімен Панчанка (1954—1958)
- Яўген Васілёнак (1958—1966)
- Андрэй Макаёнак (1966—1977)
- Анатоль Кудравец (1978—1997)
- Алесь Жук (1997—2002)
- Ніна Чайка (2002—2008)
- Міхась Пазнякоў (2008—2009)
- Алесь Бадак (2009—2014)
- Аляксей Чарота (2014—2019)
- Юлія Алейчанка (2019—2021)
- Наталля Касцючэнка (з 2021)
- Алесь Бадак (з 2022)
Літаратура
- «Нёман» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 536. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.