Іван Пятровіч Шамякін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іван Пятровіч Шамякін
Іван Пятровіч Шамякін
2006. Stamp of Belarus 0639.jpg
Паштовая марка Беларусі
Імя пры нараджэнні:

Іван Пятровіч Шамякін

Дата нараджэння:

30 студзеня 1921

Месца нараджэння:

в. Карма Добрушскага р-на Гомельскай вобл.

Дата смерці:

14 кастрычніка 2004

Месца смерці:

Мінск, Беларусь

Грамадзянства:

Flag of Belarus.svg Беларусь

Род дзейнасці:

пісьменнік

Дэбют:

Нарысы і вершы ў армейскай газеце «Часовой Севера»

Іва́н Пятро́віч Шамя́кін (30 студзеня 1921, в. Карма, Добрушскі раён Гомельскай вобласці — 14 кастрычніка 2004, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. Шамякін (2-гі справа) на III з'ездзе пісьменнікаў БССР. 1954 год

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Макаўскую сямігодку. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940), працаваў у Беластоку. У 1940—1945 у Чырвонай Арміі — камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У 1945—1948 настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага р-на. З 1946 вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, быў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 — намеснік старшыні, з 1966 — сакратар, з 1968 — другі сакратар, з 1971 — першы намеснік старшыні, у 1976—1980 — першы сакратар праўлення Саюза Пісьменнікаў БССР. У 1980—1990 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971—1985).

У 1963 як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1985) і СССР (1980—1989).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у час Вялікай Айчыннай вайны нарысамі і вершамі ў армейскай газеце «Часовой Севера». У 1945 надрукаваў аповесць «Помста» (часопіс «Полымя»). Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб'яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973, 1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лес майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і 1980), «Браняпоезд „Таварыш Ленін“ (1985), „У роднай сям'і“ (1986), „Драма“ (аповесці, гістарычныя сцэны, 1990), а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей „У Маскву“ (1950). У 1965—1966 выйшаў Збор твораў у 5-ці, у 1977—1979 — у 6 тамах.

Аўтар п'ес „Не верце цішыні“ (апублікавана і пастаўлена ў 1958), „Выгнанне блудніцы“ (апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), „Дзеці аднаго дома“ (апублікавана і пастаўлена ў 1967), „Экзамен на восень“ (1973, пастаўлена ў 1974), „Баталія на лузе“ (1975), „І змоўклі птушкі“ (1977, пастаўлена ў 1977), Залаты медаль» (1979, пастаўлена ў 1980). Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з А. Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з Ю. Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў 1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 выйшаў зборнік кінааповесцей і п'ес «Экзамен на восень».

Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).

Магіла Івана Шамякіна

У творах І. Шамякіна сучаснасць вымяраецца штодзённым жыццём, побытавымі клопатамі і турботамі. Ацэнкі таго, што адбываецца ў жыцці ў 1990-я г., публіцыстычна выкрывальныя: аповесці «Paradis auf Erden» (1992), «Вернісаж» (1993), «Слаўся, Марыя!», «Роздум на апошнім перагоне» (абедзве 1998). Пісьменнік, чыя творчасць у папярэднія гады была моцная вобразамі станоўчых герояў, носьбітаў перадавых для свайго часу грамадскіх ідэй, блізкіх яму самому, у жыцці станоўчага героя больш не бачыць: аповесці «Выкармак» (1996), «Звіхрэнне» (1998), раман «Губернатар» (2000). Па-сапраўднаму станоўчых герояў, людзей высокіх грамадскіх ідэалаў, сумленных, шчырых І. Шамякін знаходзіць у мінулым: у ваенных гадах («Зеніт») або сярод сваіх блізкіх («Слаўся, Марыя!»).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Герой Сацыялістычнай Працы (1981).
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалем Францыска Скарыны і інш. медалямі.
  • Народны пісьменнік БССР (1972).
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь»,
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959) за раман «Крыніцы»,
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Сэрца на далоні» і кнігу «Трывожнае шчасце»,
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч»,
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982) за кінафільм «Вазьму твой боль»,
  • Акадэмік НАН Беларусі,
  • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1947).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шамякін Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шамякін Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons