Азарэвічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Азарэвічы (Азарэвічавы) — сям’я беларускіх і рускіх акцёраў 18-19 стагоддзяў.

Прадстаўнікі сям’і[правіць | правіць зыходнік]

  • Пелагея (па сцэне Жывакіна; ?, Шклоў — ?) — артыстка балета. Вучылася ў балетмайстра Марыядзіні. Прымадонна балета Шклоўскага тэатра Зорыча (да 1799 года прыгонная «дансёрка»), выконвала асноўныя партыі. Адпушчаная на волю, з 1800 года выступала на пецярбургскай, потым да 1812 года на маскоўскай сцэне, вядомая пад прозвішчам мужа мастака-дэкаратара Жывакіна; маці вядомага рускага драматычнага акцёра В. І. Жывакіні.
  • Кацярына Лук’янаўна (?, Шклоў — пасля 1870) — артыстка балета. Пляменніца Пелагеі. Вучаніца балетмайстра М. Пранчынскага. Да 1799 года вядучая танцоўшчыца (прымадонна) шклоўскага балета. У 1800 годзе (у ліку 14 прыгонных акцёраў са Шклова) перададзена дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў. У 1802 годзе адпушчана на волю. Асаблівым поспехам карысталася на пецярбургскай сцэне ў 18001801 гадах.

Пазашлюбныя дачкі Кацярыны Лук’янаўны і дырэктара Імператарскіх тэатраў А. А. Майкава:

Н. А. і М. А. Азарэвічы
  • Надзея Апалонаўна (па сцэне Азарэвіч 1-я, па мужу Навіцкая; каля 1802, Санкт-Пецярбург — ?) — артыстка балета і драмы. Дачка Кацярыны Лук’янаўны Азарэвіч. Вучылася ў імператарскім тэатральным вучылішчы ў балетным класе і ў т.зв. маладой трупе драматурга і тэатральнага дзеяча А.Шахаўскога. У 18211827 гадах выступала на пецярбургскай сцэне. Славілася як першая пантамімная танцоўшчыца (у балетах Агюста і Ш.Дзідло).
  • Марыя Апалонаўна (па сцэне Азарэвіч 2-я; 1804, Санкт-Пецярбург — 14 лістапада 1888) — драматычная актрыса. Дачка Кацярыны Лук’янаўны Азарэвіч. Вучаніца Шахаўскога і К.Сямёнавай. У 18211843 гадах выступала на пецярбургскай, потым — маскоўскай сцэне. Іграла камедыйныя (у п’есах І.Крылова, Шахаўскoгa, Р.Зотава) і трагедыйныя (у п’есах У.Озерава, Расіна, Вальтэра) ролі. Першая выканаўца ролі Лізы ў спектаклі «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (паст. 1831).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]