Азорскі антыцыклон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Азорскі антыцыклон, азорскі максімум — субтрапічная вобласць высокага атмасфернага ціску над Атлантычным акіянам з цэнтрам каля Азорскіх астравоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Праяўляецца перавагай антыцыкланічнай дзейнасці на працягу ўсяго года, асабліва добра выражаны летам (у ліпені ціск больш за 1025 Па). Прыкметна ўплывае на клімат Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі, утварае летам адгалінаванне ў напрамку Міжземнага мора, зімой у напрамку Сахары.

На надвор'е Беларусі ўплываюць паўночна-ўсходняя перыферыя або адасобленыя "ядры" азорскага антыцыклону: устанаўліваецца сухое і сонечнае надвор'е з высокімі тэмпературамі паветра (зімой часам да 8°С і больш, летам да 25-30°С і вышэй).

Трапічныя хвалі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.

Інтэрнэт-спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. The Azores High. WeatherOnline Weather facts. Праверана 19 лістапада 2006.
  2. Azores high. Glossary of Meteorology. American Meteorological Society. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 19 лістапада 2006.
  3. Bermuda high. Glossary of Meteorology. American Meteorological Society. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 19 лістапада 2006.