Азіяцкі антыцыклон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Азіяцкі антыцыклон, сібірскі антыцыклонвобласць высокага атмасфернага ціску ў Сібіры, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Праяўляецца пераважна зімой (у студзені ціск да 1070 мб).

Азіяцкі антыцыклон - вынік моцнага ахаладжэння мацерыка, з чым звязана працяглая халодная (месцамі ніжэй за -50°С) маласнежная зіма ва ўнутрымацерыковых раёнах. На надвор'е Беларусі ўплывае заходняе адгалінаванне азіяцкага антыцыклону: устанаўліваецца малавоблачнае сонечнае надвор'е з тэмпературамі паветра каля -10...-20°С у зімовыя месяцы, вясной і восенню ноччу магчымыя замаразкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.