Кантынент
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кантынент (ад лац.: continens) — частка сушы, абмежаваная літасфернымі плітамі.
Мацярык — вельмі вялікі ўчастак сушы, акружаны вадой.
[правіць] Кантыненты
[правіць] Часткі свету
Два розных мацерыка Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка злучаныя вузкім Панамскім каналам. Два розных мацерыка Еўразія і Афрыка злучаныя вузкім Суэцкім каналам.
У той жа час гістарычна склалася так, што сушу на Зямлі падзяляюць таксама на часткі свету. Гэтае дзяленне паўстала ў эпоху геаграфічных адкрыццяў, мараплаўцы паступова адкрывалі ўсе новыя і новыя землі, гэта значыць, як тады казалі, новыя "часткі свету". У адрозненне ад дзялення на мацерыкі, два кантынента — Паўночная і Паўднёвая Амерыка — утвараюць адну частку свету, Амерыку; а дзве часткі свету, Еўропа і Азія, знаходзяцца на адным мацерыку — Еўразіі. Мяжа паміж Eўропай і Азіяй праходзіць па Уральскіх гарах, затым па рацэ Урал да Каспійскага мора, рэкам Кума і Маныч да вусця ракі Дон і далей па берагах Чорнага і Міжземнага мораў. Апісаная вышэй мяжа паміж Еўропай і Азіяй не з'яўляецца бясспрэчнай. Гэта толькі адзін з некалькіх існых у свеце варыянтаў.
Паняцці Мацерыкі і кантыненты у беларускай мове з'яўляюцца сінонімамі. Частак свету таксама шэсць, толькі мацярык (кантынент) Еўразія традыцыйна падпадзяляецца на дзве часткі свету — Еўропу і Азію, а два мацерыка (кантынента) Паўднёвая і Паўночная Амерыкі аб'ядноўваюць у адну частку свету — Амерыка.
У адрозненне ад кантынента, частка свету ўключае ў сябе таксама блізкія да мацерыка астравы, прычым блізкасць маецца на ўвазе згодна гістарычнай традыцыі — адлегласць можа быць і вялікай.
У геалогіі да кантынента часта адносяць таксама падводную ўскраіну мацерыка, уключна з астравамі, размешчанымі на ёй.
У англійскай і некаторых іншых мовах словам continent пазначаюць як кантыненты, так і часткі свету.