Алагёз Таіраўна Салахава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алагёз Таіраўна Салахава
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1953(1953-06-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 2023(2023-09-19)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Tahir Teimurovitsch Salakhov[d]
Маці Ванцэта Мухітдзінаўна Ханум[d]
Муж Канстанцін Аркадзевіч Райкін
Адукацыя
Прафесія акцёрка, мастачка, прадзюсар, танцоўшчыца

Алагёз Таіраўна Салахава (1953 — 19 верасня 2023) — савецкая і азербайджанскай актрыса і мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Маскве ў сям’і мастакоў Таіра Салахава  (руск.) і Ванцэты Ханум  (руск.)[2]. Маці была тэатральнай мастачкай, а бацька — жывапісцам, народным мастаком СССР. Дзядуля па маці — Мухітдзін Кары-Якубаў  (руск.) — спявак, народны артыст УзССР і адзін з заснавальнікаў Узбекскага музычнага тэатра. Бабуля па маці — Тамара Ханум  (руск.) — узбекская танцоўшчыца, спявачка, актрыса і харэограф, народная артыстка СССР.

Пасля школы скончыла мастацкае вучылішча імя С. Р. Строганава  (руск.), а пасля УДІК па спецыяльнасці тэатральны мастак[2].

Акрамя мастацкіх талентаў выяўляла і танцавальныя, у юнацтве была салісткай народнага танцавальнага калектыву «Чынар», які знаходзіўся пад кіраўніцтвам Аміны Дыльбазі  (руск.), і віртуозна выконвала нацыянальны азербайджанскі танец ялы  (руск.)[2].

У якасці актрысы дэбютавала ў 1978-м, зняўшыся ў ролі Севіль у «Юбілеі Дантэ», а затым здымалася ў драмах «Перад зачыненымі дзвярыма» і «Іншае жыццё» і біяграфічным фільмам «Сэнс жыцця», прысвечаны першаму сакратару ЦК Кампартыі Узбекістана Усману Юсупаву  (руск.)[2].

З часам адкрыла ўласны прадзюсарскі цэнтр і займалася прасоўваннем знакамітай азербайджанскай спявачкі Айгюн Бейляр (Гумбатавай)  (азерб.)[2].

Памерла пасля працяглай хваробы 19 верасня 2023 года ў Баку. Цырымонія развітання прайшла ў мячэці Тэзепір  (руск.). Пахавана на Ясамальскіх могілках  (руск.)[2].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Ад першага шлюбу нарадзіўся сын Дан Шаік аглы Султанаў (нар. 1975), кіраўнік брэнд-менеджменту і маркетынгавых камунікацый кампаніі «Лукойл».

Другім мужам быў Канстанцін Аркадзевіч Райкін, з якім яны пазней развяліся[2].

Зноскі