19 чэрвеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
19 чэрвеня — сто сямідзесяты (сто семдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1574: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых III Валуа тайна пакінуў Кракаў
- 1669: Міхал Вішнявецкі абраны каралём польскім
- 1799: Армія А. Суворава падчас Італьянскага паходу перамагла французскае фойска ў бітве на рацэ Нур
- 1807: Падчас руска-турэцкай вайны ў Эгейскім моры адбылася Афонская бітва: руская эскадра атакавала і разбіла турэцкую
- 1809: Баргоскі сейм зацвердзіў утварэнне Фінскай дзяржавы і ўваходжанне яе ў склад Расіі на правах аўтаноміі
- 1828: Рускія войскі ўзялі турэцкую крэпасць Браілаў на Дунаі
- 1941: Апошняя перадваенная масавая дэпартацыя, скіраваная супраць «варожых элементаў» і іх сем'яў у заходніх вобласцях Беларусі, Украіны, Малдавіі — за 19—20 чэрвеня з Беларусі высланыя ў Сібір і Казахстан 22 тыс. чалавек
- 1941: У Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэту самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр
- 1988: У Мінску адбыўся мітынг памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій
- 2008: Афіцыйна скончана дэмаркацыя дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай
Нарадзіліся [правіць]
- 1566: Якаў I, кароль Англіі
- 1623: Блез Паскаль, французскі матэматык, фізік і філосаф
- 1699: Леонцій Магніцкі, рускі матэматык, аўтар першага рускага школьнага падручніка
- 1786: Фёдар Глінка, рускі паэт
- 1912: Пятро Бітэль, беларускі паэт, перакладчык, краязнаўца, настаўнік (пам. 18.10.1991)
- 1924: Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік (пам. 22.6.2003)
- 1941: Вацлаў Клаус, прэзідэнт Чэхіі
- 1941: Іван Ласкоў, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык (пам. 29.7.1994)
- 1945: Радаван Караджыч, палітычны дзеяч баснійскіх сербаў
- 1951: Айман аз-Завахіры, адзін з лідараў Аль-Каіды, пісьменнік
- 1964: Сяргей "Шлёма" Лабандзіеўскі, радыёвядучы(да 1998 года), беларускі гукарэжысёр (альбомы гуртоў Zet, Крамбамбуля, ЛОМ, А.Памідорава, шэраг зборнікаў беларускай рок-музыкі)
- 1972: Жан Дзюжардэн, французскі акцёр
- 1976: Уладзімір Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар, заснавальнік беларускай Вікіпедыі (пам. 25.5.2007)
- 1976: Ірына Хадарэнка, беларуская паэтэса, празаік, перакладчыца, журналіст, навукоўца
Памерлі [правіць]
- 1956: Уладзімір Обручаў, рускі геолаг, географ, пісьменнік-фантаст (нар. 28.9(10.10).1863)
- 2009: Сапармурат Авезбердыеў, туркменскі паэт
Святкуюць [правіць]
Венгрыя: Дзень незалежнасці
Кувейт: Дзень незалежнасці
Алжыр: Дзень рэвалюцыі
ЗША: Дзень вызвалення нявольнікаў
Трынідад і Табага: Дзень працы