Албанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Албанскі ўніверсітэт
англ.: Albanian University
Арыгінальная назва англ.: Albanian University
Заснаваны 2009
Размяшчэнне Тырана, Албанія
Сайт albanianuniversity.edu.al

Албанскі ўніверсітэт (англ.: Albanian University) — албанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тырана.

Універсітэт, які таксамам вядомы на албанскай мове як Берацкі ўніверсітэт (алб.: Universiteti i Beratit), спачатку прапанаваў праграмы навучання на двух факультэтах: факультэце сацыяльных навук (праграмы ў галіне прававых, палітычных навук і псіхалогіі агульнага кіравання) і эканамічным факультэце з навучальнымі праграмамі у банкаўскім і фінансава-дзелавым адміністраванні. За першы навучальны год навучанне прайшло каля 1 000 студэнтаў. Праз год гэтая новая ўстанова прапанавала яшчэ і ступені бакалаўра па праграмах: дашкольная адукацыя, настаўнік пачатковай адукацыі, англійская мова, медсястрынства, інжынерныя камп'ютараў і інфармацыйныя тэхналогіі, завяршыўшы 2010-2011 навучальны год адкрыццём двух новых факультэтаў: факультэта медыцынскіх навук і архітэктурна-інжынернага факультэта. У 2010-2011 навучальным годзе ва ўніверсітэце на перай ступені вышэйшай адукацыі навучаецца каля 2600 студэнтаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]