Алег Віктаравіч Таргонскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Віктаравіч Таргонскі
Дэпутат Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў[d]
з 2014
старшыня Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 3 кастрычніка 2022

Нараджэнне 22 жніўня 1980(1980-08-22) (43 гады)
Адукацыя
Месца працы

Алег Віктаравіч Таргонскі (нар. 22 жніўня 1980, г.п. Акцябрскі) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 жніўня 1980 года ў г.п. Акцябрскі[1]. Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2005 па 2009 гады працаваў настаўнікам англійскай мовы СШ № 2 г.п. Акцябрскі. У 2009 годзе прызначаны начальнікам аддзела па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама[1]. Дэпутат Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў ад Рассветаўскай акругі № 26. З 2014 года старшыня Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Лоеўскага райвыканкама[2].

Зноскі