Алег Віктаравіч Халадзілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Віктаравіч Халадзілаў
руск.: Олег Викторович Холодилов
Дата нараджэння 27 мая 1951(1951-05-27) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера трыбалогія[d], матэрыялазнаўства і неразбуральны кантроль[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Алег Віктаравіч Халадзілаў (нар. 27 мая 1951, Іжэўск, Удмурція, Расія) — спецыяліст у галіне трыбатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Аўтамытка і электроніка», 1974), Інстытут механікі металапалімерных сістэм (Гомель; аспірантура, 1982; дактарантура, 1992).

Працаваў ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (1974—2002, з 1997 — загадчык лабараторыі «Інфармацыйныя тэхналогіі»), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 2003, механічны факультэт, кафедра «Вагоны», прафесар, у 2003—2015 — загадчык кафедры «Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка»).

Навуковыя інтарэсы: матэрыялазнаўства; трэнне і знос у машынах; неразбуральны кантроль; тэхнічная дыягностыка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія ЛКСМБ (1985), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Разработка электромагнитных и акустических методов и средств трибодиагностики : диссертация … доктора технических наук : 05.02.04 : защищена 15.06.1993 : утверждена 30.07.1993 / Холодилов Олег Викторович. — Гомель, 1993.
  • Акустические и электрические методы в триботехнике / А. И. Свириденок [и др.]. — Минск, 1987.
  • Физика отказов механических систем / Завистовский В. Э., Холодилов О. В., Богданович П. Н. — Минск, 1999.
  • Reconstruction of true topographies of solid surfaces in scanning electron microscopes using secondary electrons / 0. V. Kholodilov, A. Ya. Grigoryev, N. K. Myshkin // Scanning. — 1987. — Vol. 9, № 4. — P. 156—161.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Халадзі́лаў Алег Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 526. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Холодилов Олег Викторович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 436.
  • Доктор подвижного состава // Вести БелГУТа. — Гомель, 2021. — 9 июня (№ 11). — С. 2.
  • Физик, лирик, ученый / В. А. Смуругов // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 277—281.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]