Алег Віктаравіч Хіжэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Віктаравіч Хіжэўскі
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 16 лютага 1954(1954-02-16) (70 гадоў)
Альма-матар

Алег Віктаравіч Хіжэўскі (нар. 16 лютага 1954) — кандыдат педагагічных навук, прафесар, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, суддзя міжнароднай катэгорыі, майстар спорту СССР па самба і дзюдо, трэнер Вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, неаднаразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў БССР па самба і дзюдо.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 лютага 1954 года ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

У 1971 годзе скончыў сярэднюю школу № 8 г. Баранавічы. З 1971 па 1972 год праходзіў службу ў Савецкай Арміі, працаваў у г. Баранавічы на ​​заводзе аўтаагрэгатаў токарам. У 1972 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры, на завочную форму навучання, скончыў у 1977 годзе. У 1972 годзе выканаў нарматыў майстра спорту СССР па самба.

З 1972 па 1974 год — служба ў Савецкай Арміі. З 1974 да 1976 года працаваў трэнерам па дзюдо ў Мінскай абласной ДЮСШ ДССО «Ураджай». У 1975 годзе выканаў нарматыў майстра спорту СССР па дзюдо.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце з 1976 года на пасадзе старшага лабаранта, на кафедры фізічнай культуры з 1977 года на пасадзе выкладчыка, з 1981 года старшы выкладчык, з 1999 года дацэнт.

З 1996 па 2001 год працаваў начальнікам спартыўна-аздараўленчай базы адпачынку «Эканаміст» БДЭУ (у летні перыяд) на Вілейскім вадасховішчы.

У 1999 годзе скончыў завочна Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт.

Вучоная ступень кандыдата педагагічных навук прысуджана па выніках абароны дысертацыі ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь 26 красавіка 2000 года, званне дацэнта прысвоена 10 красавіка 2002 годзе.

З верасня 2004 года, у парадку пераводу, быў прызначаны загадчыкам кафедры спартыўнай барацьбы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, абраны па конкурсе на гэтую ж пасаду. З лютага 2008 года працаваў выкладчыкам кафедры фізічнай падрыхтоўкі і спорту ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. З 25 жніўня 2008 года абраны па конкурсе на вакантную пасаду старшага выкладчыка кафедры фізічнай падрыхтоўкі і спорту Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, з 1 кастрычніка 2008 года абраны па конкурсе на вакантную пасаду дацэнта.

З мая 2009 года працаваў дацэнтам кафедры фізічнага выхавання і спорту ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, у верасні 2011 года прафесарам гэтай жа кафедры. У БДТУ падрыхтаваў 8 майстроў спорту РБ і 10 кандыдатаў у майстры спорту РБ па самба. З кастрычніка 2016 года прызначаны загадчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту БДПУ імя М. Танка.

Падрыхтаваў каля 40 майстроў спорту СССР і РБ, 3 майстроў спорту Міжнароднага класа па самба і дзюдо. Прымаў удзел у падрыхтоўцы 3 заслужаных майстроў РБ і больш за 40 спартсменаў чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, Еўропы і свету па самба і дзюдо, аднаго ўдзельніка Афінскай Алімпіяды па дзюдо.

Усяго навуковых прац больш за 100, у тым ліку 18 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і навучальных дапаможнікаў, адзін навучальны фільм.

Рэцэнзаваў навуковыя працы па праблемах тэорыі і методыкі фізічнага выхавання.

Прайшоў павышэнне кваліфікацыі ў 2001 годзе пры зборнай камандзе Рэспублікі Беларусь па самба, у 2004 годзе пры Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, у 2011 годзе пры БДУ і ў 2017 годзе пры БДПУ.

Мае ганаровае званне — Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь — прысвоена 18 красавіка 2000 года, неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі Міністэрства адукацыі РБ і Міністэрства спорту і турызму РБ.

З’яўляецца членам федэрацыі РБ па самба, суддзёй Міжнароднай катэгорыі і трэнерам-выкладчыкам Вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]