Брэсцкая вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Брэсцкая вобласць
Герб
Escut Oblast Brest.png
Сцяг
Bandera Oblast Brest.png
Краіна Беларусь
Статус Вобласць
Уключае 16 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Брэст
Вялікія гарады Баранавічы, Пінск
Насельніцтва (2009)
1401,2 тыс. (3-е месца)
Плошча 32 790,68[1] км² (4-е месца)
Вышыня над узр-м мора
 - Найвышэйшая кропка
 - Самая нізкая кропка

 267 м
 121 м
Брэсцкая вобласць на карце
Часавы пояс UTC+2
Код ISO 3166-2 BY-BR
Код аўта. нумароў 1
Афіцыйны сайт

Брэ́сцкая во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Украінай.

Змест

[правіць] Гісторыя

Вобласць створана 4 снежня 1939 г., узбуйнена ў 1954 г. Падзяляецца на 16 раёнаў.

У 1983 на тэрыторыі вобласці 20 гарадоў, 7 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі. У 1995 колькасць насельніцтва склала 1518 тыс. чал. У вобласці налічвалася 20 гарадоў у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 9 гарадскіх пасёлкаў, 225 сельсаветаў, 2194 сельскіх населеных пунктаў.

[правіць] Прырода

Паверхня вобласці раўнінная, на поўдні пераважае нізінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны, зіма адносна мяккая і кароткая, лета доўгае і ўмерана цёплае.

Праз тэрыторыю Брэсцкай вобласці цякуць рэкі Прыпяць, Заходні Буг, а таксама іх прытокі. Створана густая сетка меліярацыйных каналаў. Найбольшае па плошчы возера Выганашчанскае.

У складзе сельскагаспадарчых зямель пераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы, дзярнова-падзолістыя глебы, тарфяна-балотныя глебы; асушаныя землі складаюць на поўдні каля 50%.

Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы. Галоўная лесаўтваральная парода - хвоя звычайная, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, бяроза пушыстая, дуб звычайны. Балоты, пераважна нізінага тыпу, займаюць каля 20% тэрыторыі, у значнай ступені асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца нацыянальны парк Белавежская пушча (часткова).

[правіць] Экалогія

4,2 тыс. кв. км плошчы вобласці забруджана радыёнуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.

[правіць] Насельніцтва

Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1995 — 1518 тыс.
  • 2003 — 1471 тыс.
  • 2008 — 1435 тыс.
  • 2009 — 1401,2 тыс.[2].
  • 2011 — 1 393,6 тыс.[3].

Гарадское насельніцтва складае 62,3% (2003). Найбольшыя гарады: Брэст (317,8 тыс. чал.), Баранавічы (169,3), Пінск (132,7), Кобрын.

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы – 85,0%, рускія – 8,7%, украінцы – 3,8%, палякі – 1,8%.

[правіць] Гаспадарка

У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Брэсцкая вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай галін.

На Брэсчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца), кармавыя культуры, бульба, гародніна. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт.

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  2. Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009
  3. Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-08-2011

[правіць] У Сеціве

герб Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці сцяг

РаёныБаранавіцкіБрэсцкіБярозаўскіГанцавіцкіДрагічынскіЖабінкаўскіІванаўскіІвацэвіцкіКамянецкіКобрынскіЛунінецкіЛяхавіцкіМаларыцкіПінскіПружанскіСтолінскі •• ГарадыБрэстБаранавічыПінск

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах