Алена Яўгенаўна Агафонава-Шох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Яўгенаўна Агафонава-Шох
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1964(1964-06-17) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Жанр габелен
Вучоба
Член у

Алена Яўгенаўна Агафонава-Шох (нар. 17 чэрвеня 1964, г. Мінск) — беларуская мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1982 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве і ў 1987 годзе Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мастак-тэхнолаг. Удзельніца мастацкіх выставак з 1988 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў габелене. Асноўныя творы: «Мары дзяцінства», «За кулісамі», «Спадчына», «Антычныя матывы», «Раніца роднага горада», «Паўночная мелодыя», «Эдэм», «Госць з мінулага».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Агафонава-Шох Алена Яўгенаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.