Алешандры Радрыгіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алешандры Радрыгіс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1967
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Алеша́ндры Радры́гіс[1] (парт.: Alexandre Rodrigues; нар. 1967) — бразільскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў федэральным універсітэце Рыу-Гранды-ду-Сул (Universidade Federal do Rio Grande do Sul), мае ступень магістра міжнародных адносін. На працягу 10 гадоў працаваў карэспандэнтам крымінальнай хронікі Рыа-дэ-Жанэйра і муніцыпальнай акругі Байшада Флумінэнсі (наваколлі Рыа) — двух найбольш крымінагенных рэгіёнаў Бразіліі. З 1997 года жыве ў Порту-Алегры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2002—2005 гадах вёў калонку ў газеце Popular, дзе публікаваў свае апавяданні. Пазней публікаваў свае творы, агляды, артыкулы і эсэ ў розных выданнях. З 2004 года вёў блог пад назвай «Стаматалагічны кабінет» (www.gabinetedentario.org).

Адносіць сваю творчасць да плыні фантастычнага рэалізму.

Пераклады твораў А. Радрыгіса на рускую мову выходзілі толькі ў Беларусі — 11 апавяданняў у перакладзе Т. Шарупіч («Всемирная литература» № 4, 2006).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Паасобныя творы перакладзены К. Мазурэнка («Паміж» № 5, 2006).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  2. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]