Альберт Рыгоравіч Мельнікаў
Альберт Рыгоравіч Мельнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1932 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Альберт Рыгоравіч Мельнікаў (нар. 25 кастрычніка 1932, с. Бярозаўскае, Валгаградская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут у 1957 годзе. Працаваў у СКБ мэблі ў Ерэване, ЭКБ мэблі ў Мінску, з 1968 па 1982 год — загадчык аддзела, намеснік дырэктара па мастацкім канструяванні ў Беларускім філіяле УНДІТЭ, з 1986 года — намеснік галоўнага інжынера Мінскага завода халадзільнікаў.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, член Саюза дызайнераў з 1987 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў галіне праектавання інтэр’ераў, мэблі, вырабаў культбыту, прамысловага абсталявання. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): інтэр’ер, мэбля і абсталяванне Палаца спорту (1964), аўтарамонтнага завода (1968), Заводскага райкама КПБ (1978) у Мінску. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка для ВНУ «Асновы мастацкага канструявання» (Мінск, 1978).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны залатым і бронзавым медалямі ВДНГ СССР.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Основы художественного конструирования : [учебное пособие для вузов] / А. А. Барташевич, А. Г. Мельников. — Минск : Вышэйшая школа, 1978. — 214, [1] с. : ил., табл. ; 21 см. — Библиография: с. 214 (19 назв.). — 10000 экз. — (В переплете) : 75 к.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мельников Альберт Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Данілаўскім раёне (Валгаградская вобласць)
- Выпускнікі БДТУ
- Супрацоўнікі Нацыянальнага дызайн-цэнтра
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Дызайнеры мэблі
- Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці