Валгаградская вобласць
|
|
|||
| Афіцыйная мова | руская | ||
| Тып суб'екту федэрацыі | Вобласць | ||
| Федеральная акруга | Паўднёвая | ||
| Эканамічная акруга | Паволжская | ||
| Сталіца | Валгаград | ||
| Губернатар | Нікалай Максюта | ||
| Плошча - Усяго - % Вада |
34 месца 112 877 км2 |
||
| Насельніцтва - Усяго (2006) - Шчыльнасць |
17 месца 2 635 640 23,3/км² |
||
| Аўтамабільны код | 34 | ||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||
Валгаградская вобласць - суб'ект Расійскай Федэрацыя, які размешчаны на на паўднёвым усходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны.
З поўначы на поўдзень і з захада на ўсход вобласць працягнулася больш за на 400 км. Агульная працягласць межаў вобласці — 2221,9 км, у тым ліку з Саратаўскай вобласцю (29,9 %), Растоўскай (26,8 %), Астраханскай (11,4 %), Варонежскай (11,3 %) абласцямі, Калмыкіяй (10,9 %) і Казахстанам (9,7 %).
Плошча 112,9 тыс. км² (78 % складаюць землі сельскагаспадарчага прызначэння). Клімат вобласці кантынентальны, засушлівы. Поўнача-заходняя частка знаходзіцца ў зоне лесастэпу, усходняя — у зоне паўпустынь, набліжаючыся да сапраўдных пустыняў. Сярэднегадавая колькасць ападкаў на поўначным захадзе да 500 мм, на паўднёвым усходзе — меней 300 мм. Асноўныя рэкі Волга (з прытокамі Еруслан, Ахтуба, Балыклейка, Шчарбакоўка і інш.), Дон (за прытокамі Хапёр, Мядзведзіца, Ілоўля, Чыр, Данская Царыца, Мышкава, Аксай і інш.), а таксама Сморагда, Хара, Рака Цэпь, якія ўпадаюць у возера Эльтон.
На тэрыторыі вобласці 1506 населеных пунктаў, змешчаных у складзе 39 муніцыпальных утварэнняў (6 гарадоў абласнога падпарадкавання і 33 сельскіх раёна).
Колькасць насельніцтва 2635,6 тыс. чалавек (2006) (2655,2 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва: 23,3 чал./км² (2006) (23,3 — 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 75,4 % (2006) (75,3 % — 2005). Буйнейшыя гарады: Валгаград, Волжскі, Камышын. Нацыянальны склад: рускія (88 %), украінцы (2,1 %), казахі (1,7 %), татары (1,1 %), армяне (1,0 %).
