Аляксандраўскі сквер (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аляксандраўскі сквер[1]прысады на Аляксандраўскай вуліцы ў Гомелі пачатку ХХ ст. Характарызаваўся тагачаснымі краязнаўцамі як «садок, што становіць сабой цудоўную каштанавую алею»[2]. Назву атрымаў ад вуліцы, на якой быў разбіты, а вуліца, як мяркуецца — ад Аляксандраўскай мужчынскай гімназіі, названай у гонар расійскага імператара Аляксандра ІІ[3].

Сучасная Камсамольская вуліца (колішняя Аляксандраўская) на адрэзку між вуліцамі Савецкай і Кірава захоўвае кампазіцыйную адметнасць пачатку ХХ ст. — каштанавыя прысады падзяляюць левую і правую праезныя часткі вуліцы[3]. Пэўнай назвы сёння гэтыя прысады не маюць.

Зноскі

  1. Александровский сквер // Полесская жизнь. — 1910. — 23 августа. — С. 3.
  2. Жудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 10.
  3. а б Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 124.