Аляксандр Іванавіч Паўлюкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Паўлюкевіч
Пастаянны прадстаўнік БССР пры ўрадзе Саюза ССР
8 верасня 1928 — 1930
Папярэднік Фадзей Браўковіч

Нараджэнне 1887
Смерць 20 студзеня 1938(1938-01-20)

Алякса́ндр Іва́навіч Паўлюке́віч (1887, в. Вялікія Бярозаўцы, Лідскі павет, Віленская губерня — 20 студзеня 1938, палігон Камунарка, Масква) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1887 годзе ў в. Вялікія Бярозаўцы Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер — Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) ў беларукай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у бальшавіцкую партыю падчас грамадзянскай вайны ў Расіі — у 1918 г. У 1923 г. ён ужо загадваў агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам у Бабруйскім павятовым камітэце КП(б)Б. Калі ў склад БССР былі вернутыя яе ўсходнія тэрыторыі, А. Паўлюкевіча накіравалі туды праводзіць беларусізацыю. У 1926—28 гадах быў старшынёй Віцебскага акруговага выканаўчага камітэта (АВК). З Віцебска на кароткі час яго перавялі на пасаду загадчыка Белдзяржвыдавецтва. А неўзабаве накіравалі ў Маскву — пастаянным прадстаўніком СНК БССР пры СНК СССР. Працаваў А. Паўлюкевіч у Маскве ў 1928—30 г[1].

Арыштаваны 27 кастрычніка 1937 года ў Маскве. Падчас арышту пенсіянер, магчыма, як вайсковец або інвалід. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.1.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10 кастрычніка 1956 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]