Гродзенская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гродзенская вобласць
Гродзенская вобласць
Герб
Coat of Arms of Hrodna Voblasts.svg
Сцяг
Flag of Hrodna Voblasts.svg
Краіна Беларусь
Уключае 17 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Гродна
Вялікія гарады Гродна
Ліда
Слонім
Навагрудак
Смаргонь
Насельніцтва (2009)
1 072 000 (6-е месца)
Шчыльнасць 42,9 чал./км²
Плошча 25 тыс. км² (6-е месца)
Вышыня над узр-м мора
 - Найвышэйшая кропка

 Замкавая гара 323 м
Гродзенская вобласць на карце
Код ISO 3166-2 BY-HR
Код аўта. нумароў 4
Афіцыйны сайт
Гродзенская вобласць на Вікісховішчы

Гродзенская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Літвой.

Змест

Гісторыя [правіць]

Гродзенская вобласць створана 20.9.1944, узбуйнена ў 1954 і 1960. Падзяляецца на 17 раёнаў.

У 1985 на тэрыторыі вобласці 10 гарадоў, з іх 5 абласнога падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 2 рабочыя пасёлкі.

У 1995 колькасць насельніцтва склала 1215,6 тыс. чал. У вобласці налічвалася 12 гарадоў у т.л. 6 абл. падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 195 сельсаветаў, 4414 сельскіх населеных пунктаў.

Прырода [правіць]

Для вобласці характэрны раўнінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.

Праз вобласць цячэ рака Нёман і яго прытокі: Вілія, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра — справа, Шчара, Моўчадзь, Зэльвянка, Рось, Свіслач — злева. На паўднёвым захадзе пачынаецца рака Нараў — прыток Віслы. Найбольшыя азёры: Белае, Свір, Свіцязь.

Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), распаўсюджаны таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.

Трэцюю частку тэрыторыі Гродзенскай воблсаці пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (каля 50 %) у Свіслацкім раёне, дзе знаходзіцца частка Белавежскай пушчы. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная і елка еўрапейская, распаўсюджаны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Сустракаюцца балоты, пераважна нізінага тыпу.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца частка нацыянальнага парку Белавежская пушча.

Насельніцтва [правіць]

Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1995 г. — 1215,6 тыс. чал.;
  • 2003 г. — 1156,4 тыс. чал.;
  • 2008 г. — 1114 тыс. чал.;
  • 2009 г. — 1072 тыс. чал.[1]
  • 2011 г. — 1064,1 тыс.[2].

Гарадское насельніцтва складае 67,5 % (2008). Найбуйнейшыя гарады: Гродна (337,4 тыс. чал.), Ліда (95,8), Слонім, Навагрудак

Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 66,7 %, палякі — 21,5 %, рускія — 8,2 %, украінцы — 1,4 %, літоўцы — 0,2 %, татары — 0,2 %.

Гаспадарка [правіць]

У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гродзенская вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі хімічнай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай галін.

Гродзенская вобласць займае вядучае месца па эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Тут вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.

У структуры перавозак важнейшае месц займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт.

Прыгранічнае становішча вобласці спрыяе развіццю яе эканамічных сувязей з Польшчай, Літвой, Калінінградскай вобласцю Расіі.

Сродкі масавай інфармацыі [правіць]

Абласная прэса прадстаўлена дзяржаўнай газетай "Гродзенская праўда", заснавальнікамі з'яўляюцца Гродзенскі гарадскі і Гродзенскі абласны выканаўчыя камітэты. Выдаецца на беларускай і рускай мовах. Агульны тыднёвы тыраж разам з дадаткамі "Гродно Новости Плюс", "Молодежный курьер" і "Рекламка" складае каля 70 тыс. экз. (2010).

Электронныя СМІ прадстаўлены тэлерадыёкампаніей "Гродна" і тэлерадыёвяшчальным каналам "Гродна Плюс".

Сімволіка [правіць]

Вонкавыя пасылкi [правіць]

Зноскі