Аляксандр Іванавіч Іванкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Іванкоў)
Аляксандр Іванавіч Іванкоў
Сцяг Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь Сцяг
16 чэрвеня 2005 — 9 студзеня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Аляксандр Кулічкоў
Пераемнік Валянцін Чаканаў

Нараджэнне 1950(1950)
г. Мінск, БССР

Алякса́ндр Іва́навіч Іванко́ў (1950, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў 1950 г.

Скончыў Маскоўскі кааператыўны інстытут Центрасаюза, Мінскую вышэйшую партыйную школу.

У 19721974 гадах працаваў намеснікам старшыні праўлення Бярэзінскага райспажыўсаюза (Мінская вобласць). Затым служыў у радах Савецкай Арміі.

У 19751994 гадах займаў пасады намесніка старшыні праўлення, старшыні праўлення Маладзечанскага райспажыўсаюза; інструктара аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання, інструктара сацыяльна-эканамічнага аддзела Мінскага абкама КПБ; загадчыка аддзела рынкавых тавараў, каардынацыі гандлю і бытавога абслугоўвання Мінскага аблвыканкама; казначэя Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. На працягу чатырох гадоў працаваў у прыватных камерцыйных структурах.

З канца 1990-х гадоў быў галоўным спецыялістам упраўлення кантролю за выкананнем рашэнняў урада апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення гандлю галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю апарата Савета Міністраў.

З 2003 года — намеснік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь. У лютым 2004 года быў прызначаны першым намеснікам міністра гандлю Рэспублікі Беларусь.

З 16 чэрвеня 2005 года прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1].

9 студзеня 2009 года вызвалены ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь[2].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Сын — вядомы гімнаст Іван Іванкоў, Заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету і Еўропы па спартыўнай гімнастыцы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]