Аляксандр Галоўчынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Галоўчынскі
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
9-ы Ваявода мсціслаўскі
1614 — 12 мая 1617
Папярэднік Ян Яўстах Тышкевіч
Пераемнік Марцін Гедройц
4-ы Кашталян жамойцкі
1604 — 1614
Папярэднік Мікалай Нарушэвіч
Пераемнік Адам Тальваш
Староста лідскі
1602 — 1613
Папярэднік Ян Абрамовіч
Пераемнік Крыштаф Стэфан Сапега

Нараджэнне каля 1570
Смерць 12 мая 1617(1617-05-12)[1]
Род Галоўчынскія
Бацька Яраслаў Яраславіч Галоўчынскі
Маці Канстанцыя з Хадкевічаў[d]
Жонка Гальшка з Валовічаў[d][2][1]
Дзеці Самуэль, Ганна

Аляксандр Галоўчынскі (каля 1570 — 12 мая 1617) — князь, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Кашталян жамойцкі (1604—1614), ваявода мсціслаўскі (з 1614); староста лідскі (1602—1613), дзяржаўца вількійскі (з 1616).

Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 (Смаленская кампанія, 1609), у мірных перагаворах з расійскімі пасламі ў 1615 годзе.

Перайшоў у каталіцтва.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Яраслава Галоўчынскага і яго жонкі з Хадкевічаў. Брат мсціслаўскага кашталяна Канстанціна Галоўчынскага. Быў жанаты з Гальшкай з Валовічаў, дачкой слонімскага старосты Міхала Валовіча. Меў сына Самуэля і дачку Ганну (?—1643), жонку вялікага літоўскага пісара Крыштафа Стэфана Сапегі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]