Аляксандр Іванавіч Хадкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Хадкевіч
Аляксандр Хадкевіч, здымак з даўняга партрэта
Аляксандр Хадкевіч, здымак з даўняга партрэта
Герб «Касцеша»
Герб «Касцеша»
6-ы Ваявода новагародскі
1544 — 28 мая 1549
Папярэднік Рыгор Осцік
Пераемнік Іван Андрэевіч Палубінскі (часовы спраўца),
Іван Гарнастай
Староста берасцейскі
1529 — 1547
Маршалак гаспадарскі
15061509, 15111547

Нараджэнне 1475
Смерць 28 мая 1549[1][2]
Месца пахавання
Род Хадкевічы
Бацька Іван Хадкевіч
Маці Агнешка Бельская[d]
Жонка Васіліса Іванаўна з Яраславічаў[d]
Дзеці Геранім Аляксандравіч Хадкевіч, Юрый Аляксандравіч Хадкевіч, Аляксандра з Хадкевічаў[d][3], Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч[4] і Соф’я з Хадкевічаў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Іванавіч Хадкевіч (каля 1475 — 28 мая 1549) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Ваявода новагародскі (з 1544), канюшы надворны літоўскі (з 1502), маршалак гаспадарскі (1506—1509, 1511—1547). Пачынальнік узвышэння роду Хадкевічаў.

Трымаў Пунскае (1506), Берасцейскае (1529) ды Кнышынскае (1530) староствы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Івана Хадкевіча і князёўны Агнешкі-Сафіі Бельскай.

Праз маці стрыечны пляменнік братоў Ягайлавічаў -- вялікага князя Аляксандра, караля польскага Ян Ольбрахта і вялікага князя Жыгімонта Старога. Меў дзвюх сясцёр -- Аграфену і Якумілу.

Меў вялізныя зямельныя ўладанні ў паўночна-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у Гарадку. У 1498 годзе са смаленскім епіскапам Іосіфам Солтанам заснаваў праваслаўны манастыр у Гарадку, але ў 1502 годзе манахі з'ехалі ў Сухі Груд.

Пасля мецяжа Глінскіх пазбаўлены ўрадаў і кінуты ў вязніцу за іх падтрымку, але неўзабаве вызвалены.

Аляксандр Хадкевіч пабудаваў у 1510—1511 гадах Супраслеўскі манастыр. Канстанцінопальскі патрыярх Ерамія II Транас выдаў адмысловы эдыкт з дазволам на яго заснаванне. Першай у манастыры была пахавана маці Аляксандра Хадкевіча.

11 мая 1513 года ажаніўся з князёўнай Васілісай з роду Яраславічаў. У шлюбе меў трох сыноў, што запачаткавалі тры галіны роду Хадкевічаў: Гераніма, Рыгора (абодва каля 1505 года, Вільня) і Юрыя (1515, Трокі); таксама сына Івана, які памёр маладым, дачок Соф'ю (1517, Вільня), якая была замужам за падчашым Станіславам Кезгайлам, а потым за канюшым Ярашам Карыцкім; і Аляксандру — замужам за Паўлам Сапегам.

Пасля смерці пахаваны разам з жонкай у Супраслеўскім манастыры.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Хадкевіч
Хадкевіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян Караль
 
 
Ганна Схаластыка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
Ян
 
 
Аляксандр
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандр
 
 
Ходзька
 
Іван
 
Аляксандр
 
 
Рыгор
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Канстанцін
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сафія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
Ян Казімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
Крыштаф
 
 
Аляксандр Крыштаф
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гальшка
 
 
 
 
 
 
Геранім Караль
 
 


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]