Аляксандр Якаўлевіч Гаўрылёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Гаўрылёнак
Пазіцыя брамнік
Рост 183 см
Грамадзянства
Нарадзіўся

26 студзеня 1965(1965-01-26) (59 гадоў)

Аляксандр Якаўлевіч Гаўрыленак (26 студзеня 1965, Мінск, БССР) — беларускі хакеіст, брамнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай хакейнай школы «Юнацтва». Першы трэнер: Генадзь Іванавіч Бандурын.

За нацыянальную зборную Беларусі выступаў з 1992 па 1999 год. Правёў 17 матчаў, прапусціў 39 шайбаў.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Трэці прызёр Вялікага прыза Санкт-Пецярбурга (1993),
  • Чэмпіён Беларусі (1993).
  • Чэмпіён Беларусі (1994).
  • Чэмпіён Беларусі (1995).
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі (1996).
  • Чэмпіён Польшчы (1997).

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.