Грамадзянства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Scales of justice
Канстытуцыйна-прававы статус
фізічных асоб
Асноўныя статусы
Грамадзянства

Падданства
Множнае грамадзянства
Замежнае грамадзянства
Асоба без грамадзянства
Сталае пражыванне
Часовае пражыванне

Часовае знаходжанне
Дадатковыя статусы
Бежанец

Асоба, якая шукае сховішчы
Нелегальны мігрант

Працаўнік-мігрант
Спадарожныя паняцці
Натуралізацыя

Дэпартацыя
Іміграцыя
Гастарбайтар
Дазвол на працу
Міграцыйнае права
Нелегальная міграцыя

Візавы рэжым

Грамадзянства — палітыка-прававая прыналежнасць асобы да пэўнай дзяржавы. На грамадзяніна пашыраецца суверэнітэт гэтай дзяржавы і ён карыстаецца дзяржаўнай аховай сваіх правоў і законных інтарэсаў як унутры краіны, так і па-за яе межамі. У манархічных дзяржавах паняццю «грамадзянства» адпавядае тэрмін «падданства». Парадак набыцця або страты грамадзянства рэгулюецца заканадаўствам кожнай дзяржавы. Заканадаўства пераважнай большасці дзяржаў адрознівае набыццё грамадзянства пры нараджэнні (філіяцыя), у парадку натуралізацыі або ўкаранення. Пры вырашэнні пытання аб набыцці грамадзянства пры нараджэнні выкарыстоўваецца два прынцыпы: нацыянальны (т.зв. «прынцып права крыві»), паводле якога грамадзянства дзіцяці залежыць ад грамадзянства бацькоў, і тэрытарыяльны (т.зв. «прынцып права глебы»), калі грамадзянства абумоўлена месцам нараджэння і не звязана з грамадзянствам бацькоў. У заканадаўстве большасці замежных краін спалучаюцца два гэтыя прынцыпы з выкананнем пэўных абавязковых умоў.

Грамадзянства Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле закона Беларусі «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 18.10.1991 яе грамадзянамі з'яўляюцца асобы, якія пастаянна жылі на тэрыторыі Беларусі на дзень уступлення ў сілу гэтага закона, і асобы, якія набылі беларускае грамадзянства ў адпаведнасці з гэтым законам. У Беларусі грамадзянства з'яўляецца роўным для ўсіх грамадзян дзяржавы, незалежна ад падстаў яго набыцця, ніхто з іх не можа быць пазбаўлены грамадзянства або адвольна пазбаўлены права змяніць грамадзянства. Падставы і парадак набыцця грамадзянства, яго спынення, змянення і іншае вызначаны заканадаўствам. Дакументам, які сведчыць аб беларускім грамадзянстве, з'яўляецца пашпарт грамадзяніна Беларусі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]