Аляксандр Канстанцінавіч Шабалін
Аляксандр Канстанцінавіч Шабалін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Аляксандр Канстанцінавіч Шабалін (нар. 17 красавіка 1938, с. Тогул, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1966 годзе Новасібірскі інстытут імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Архітэктура». Працаваў у Кемераве, з 1970 года — галоўны архітэктар праектных майстэрняў у «Грамадзянпраекце», «Гомельпрамбудзе», з 1974 года — галоўны архітэктар праектаў у Гомельскіх комплексных майстэрнях «Белдзіпрагандлю».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Гомелі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: мікрараёны № 21, 22 у Кемераве (1968—1970), сталовая завода «Электраапаратура » (1976), гандлёвыя цэнтры «Гомсельмаша» (1979), завода «Цэнтраліт» (1982), у мікрараёне № 35 (1985) у Гомелі, рэстаран у Ельску Гомельскай вобласці (1980).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шабалин Александр Константинович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Шабалин Александр Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Алтайскім краі
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Гомеля
- Архітэктары Ельска