Аляксандр Мікалаевіч Галкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Галкін
Дата нараджэння 12 студзеня 1965(1965-01-12) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Аляксандр Мікалаевіч Галкін (нар. 12 студзеня 1965, пас. Шубаршы, Кандагацкі раён, Акцюбінская вобласць, Казахстан) — беларускі геолаг, спецыяліст у галіне інжынернай і экалагічнай геалогіі. Доктар геолага-мінералагічных навук (Расія, 2015), прафесар (2016). Член Беларускага геаграфічнага таварыства (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць «Гідрагеалогія і інжынерная геалогія», 1990), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, спецыяльнасць «Інжынерная геалогія, мярзлотазнаўства і грунтазнаўства», 1996).

Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1990—1999); Спецыялізаваным будаўніча-мантажным упраўленні № 4 трэста «Прамбурвод» і КУП «Гомельаблводаканал» (1999—2001); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2001; факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук, кафедра геаграфіі, прафесар, у 2002—2010 — начальнік навукова-даследчага сектара).

Навуковыя інтарэсы: геалогія; інжынерная і экалагічная геалогія; міграцыйныя параметры слабапранікальных грунтоў; стан геалагічнага асяроддзя ва ўмовах высокай тэхнагеннай нагрузкі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Физическая география Витебской области: учебное пособие / А. Н. Галкин [и др.]; под ред. А. Н. Галкина. — Витебск: ВГУ имени П. М. Машерова, 2021. — 235 с. — ISBN 978-985-517-850-8. Архівавана 11 мая 2023.
  • Литотехнические системы Белоруссии: закономерности функционирования, мониторинг и инженерно-геологическое обоснование управления : автореферат диссертации … доктора геолого-минералогических наук : 25.00.08 / Галкин Александр Николаевич. — Москва, 2014.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галкин Александр Николаевич // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 48—49.
  • Александр Николаевич Галкин : биобиблиографический справочник / [составитель Е. В. Толстенкова]. — Витебск, 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]