Аляксандр Мікалаевіч Крамнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Крамнік
Дата нараджэння 5 жніўня 1933(1933-08-05) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Альма-матар

Крамнік Аляксандр Мікалаевіч (5 жніўня 1933, в. Лаўрыновічы, Гміна Зэльва, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка) — кандыдат юрыдычных навук, прафесар [1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 жніўня 1933 года ў в. Лаўрыновічы Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводзтва (цяпер — Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці). У 1958 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1959 г. працаваў выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры канстытуцыйнага права, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ. З 1998 г. — дацэнт кафедры канстытуцыйнага права.

У 1968 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Харкаўскім юрыдычным інстытуце на тэму: «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць выканкомаў раённых Саветаў дэпутатаў працоўных БССР». Даследаваў пытанні прававога статуса мясцовых органаў кіравання, адміністрацыйнай адказнасці, сутнасць адміністрацыйнага права. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 5 кандыдатаў навук.

Член савета юрыдычнага факультэта, член рабочай групы па падрыхтоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адіміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Аўтар звыш 80 навуковых прац[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Адміністрацыйныя паўнамоцтвы сельскага Савета дэпутатаў працоўных. Мн., 1974;
  • Юридический справочник для населения. Мн., 1978 г.(у сааўт.);
  • Юрыдычны дапаможнік для насельніцтва. Мн., 1978 (у сааўт.);
  • Советское строительство: Учеб. пособие / Под ред. проф. А. А. Головко. Мн., 1979 (у сааўт.);
  • Административное право и государственное управление в Республике Беларусь. Мн., 2001;
  • Курс административного права в Республике Беларусь. Мн., 2002.

Зноскі

  1. Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Адк. рэд. С. А. Балашэнка. — Мн.:БДУ, 2004. — 134 с.